16 красавiка 2024, aўторак, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «ДНР» спее бунт супраць Крамля?

17
У «ДНР» спее бунт супраць Крамля?

Верхаводы сепаратыстаў правялі нараду без удзелу расейскіх куратараў.

Верхаводы «ДНР» правялі ўнутраную нараду, на якой прысутнічалі толькі мясцовыя «чыноўнікі»: Дзяніс Пушылін і амаль усе «міністры» непрызнанай рэспублікі. Не было ні аднаго расейскага куратара ці прадстаўніка расейскіх спецслужбаў. Іх не запрасілі спецыяльна ці так атрымалася – дакладна не вядома, але мяркуючы з пытанняў, што абмяркоўваліся, хутчэй за ўсё, расейцаў не запрасілі свядома, піша Telegram-канал «вальнадумец».

У ходзе нарады ішла адкрытая размова пра эканоміку і фінансы. Нагодай да гэтага паслужыў ліст з РФ з графікамі і сумамі дасыланых з РФ грошай на другое паўгоддзе. Пушылінская каманда пасля вывучэння і пераліку пачала абурацца: гэта ж што робіцца? Нас проста рабуюць!

Хто рабуе? Высвятляецца – расейцы! Прааналізаваўшы ўсе графікі і сумы, дэнээраўцы ўбачылі, што Расея дасылае кожны раз грошай менш, чым нават трэба на заробак. Акрамя таго, у пачатку года былі ўзгодненыя сумы на «закупку матэрыялаў і абсталявання», але грошы паводле гэтых артыкулаў не дасылаюць.

Замест грошай у «ДНР» накіроўваюць запчасткі, сыравіну, будматэрыялы, абсталяванне і іншае, што набыта паводле расейскіх коштаў і перавышае закладзеныя выдаткі. Таму на раней узгодненую суму прыходзіць меншы аб'ём прадукцыі, у выніку чаго частка працаў не выконваецца. І гэта адбываецца з году ў год.

Але больш за ўсё дэнээраўскае кіраўніцтва абурыла тое, што Расея забірае ўсю вырабленую ў «ДНР» прадукцыю і сама прадае. Пры гэтым ніякага прыбытку «рэспубліка» не бачыць і не атрымлівае.

Сярод іншага, міністры гандлю і прамысловасці і іншых сфераў вытворчасці абурыліся. «На нашых прадпрыемствах (скрадзеных ва ўласнікаў) нашы людзі (тыя, хто паверыў акупантам) усё вырабляюць. Згодна з дамоўленасцямі, мы (“ДНР”) аддаём гэтую прадукцыю на рэалізацыю ў РФ, а замест прыбытку нам дасылаюць дошкі, цэглу, цэмент і кажуць, што гэта “ўсё на грошы, атрыманыя за нашу прадукцыю”».

Гэта значыць, Расея выкарыстоўвае «ДНР», як вытворчую пляцоўку, на якой танная працоўная сіла вырабляе прадукцыю, якая цалкам адпраўляецца ў Расею, а адтуль дасылаюць нейкія матэрыялы, у кошце ў тры разы даражэйшыя, чым калі іх набываць самім. «Мы ж усё бачым! Нас уважаюць за лохаў?» – абурыліся дэнээраўскія чыноўнікі, абмяркоўваючы сітуацыю, якая склалася.

Што яны пастанавілі і ці выставяць адкрыта прэтэнзіі РФ, невядома. Нельга ж сварыцца з кармільцамі, хоць абкрадалі, а раптам увогуле нічога не дадуць? «І куды мы тады падзенемся са сваёй прадукцыяй, вырабленай на адціснутых прадпрыемствах з сертыфікатамі паходжання тавару нікім не прызнанай “ЛДНР”? Ну, хіба што ў такія ж не прызнаныя Абхазію і Паўднёвую Асецію, дык яны самі кормяцца з РФ. Застаецца Сірыя, Іран, Турцыя, дзе дзеля прыбытку заплюшчваюць на ўсё вочы. Але зноў жа, адправіць можна толькі з Таганрога ды і тое з расейскімі дакументамі». Вось такія невясёлыя разважанні верхаводаў «ДНР».

Але затое цяпер яны пераканаліся, што ўся расейская рыторыка з ідэямі «расейскага свету» і «самастойнымі і расквітнелымі рэспублікамі» апынулася банальнай хітрасцю для захопу чужой тэрыторыі і выкачвання з яе ўсіх рэсурсаў. Гэта бачаць ужо ўсе ў «ЛДНР» і лік тых, хто ўсвядоміў гэта, хоць і праз сем гадоў пасля акупацыі, істотна павялічваецца.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках