29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, паводле якога артыкула затрыманы журналіст Ігар Ільяш

2
Стала вядома, паводле якога артыкула затрыманы журналіст Ігар Ільяш
ІГАР ІЛЬЯШ
ФОТА: FACEBOOK

Супрацоўнік «Белсата» заклікае калег не апускаць рукі.

Журналіст «Белсата» Ігар Ільяш затрыманы на падставе ч.1 арт.342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Пра гэта стала вядома сёння, калі суд разглядаў скаргу на затрыманне журналіста. Скарга была пакінутая без задавальнення, паведамляе «Белсат».

Ігара Ільяша затрымалі 16 ліпеня пасля ператрусу.

Ігар Ільяш - журналіст-даследчык, а таксама муж журналісткі «Белсата» Кацярыны Андрэевай, арыштаванай у лістападзе пасля стрыму з акцыі пратэсту на «плошчы Перамен» і асуджанай на 2 гады пазбаўлення волі.

Нагадаем, Ігар Ільяш заклікаў сваіх калегаў - незалежных журналістаў - не апускаць рукі і прадаўжаць працу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках