19 красавiка 2024, Пятніца, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве прайшла акцыя «Гусь за Беларусь»

1
У Кіеве прайшла акцыя «Гусь за Беларусь»

Фотарэпартаж.

Каля будынка пасольства Рэспублікі Беларусь у Кіеве праваабарончая арганізацыя «Цэнтр Грамадзянскіх свабодаў» і беларускія актывісты, якія былі вымушаныя з'ехаць ва Украіну праз пераслед, правялі акцыю «Гусь за Беларусь». Пра гэта пішуць «Громадське радіо» і «Радіо Свобода». Людзі прынеслі плакаты з надпісамі на ўкраінскай і беларускай «Спыніць рэпрэсіі», «Свабоду ўсім палітвязням», «Га-а-га» і іншыя.

Удзельнікі акцыі адзначылі, што затрыманні і суды ў Беларусі апошнім часам здараюцца ўсё часцей - затрымліваюць праваабаронцаў, журналістаў, валанцёраў. Актывісты звярнуліся да ўкраінскіх уладаў, каб тыя паспрыялі хутчэйшаму атрыманню беларусамі законнага права знаходжання ва Украіне, а таксама спынілі супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі і структурамі бяспекі беларускага рэжыму. Паводле звестак праваабаронцаў, з пачатку 2021 года Украіна выдала Беларусі 16 грамадзян.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках