16 красавiка 2024, aўторак, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Кітая ўпершыню за 30 гадоў наведаў Тыбет

1
Кіраўнік Кітая ўпершыню за 30 гадоў наведаў Тыбет

СМІ паведамілі пра гэта ўжо пасля заканчэння візіту.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 21-22 ліпеня наведаў з неабвешчаным візітам Тыбет. Кітайскія СМІ паведамілі пра гэта ўжо пасля заканчэння візіту.

Як піша The Guardian, першыя асобы Кітая не наведвалі праблемную аўтаномную правінцыю юалее 30 гадоў. Апошнім быў візіт тагачаснага лідара Цзян Цзэміня ў 1990 годзе.

Сі Цзіньпін бываў у Тыбеце ў 1998 і 2011 гадах, быўшы партыйным кіраўніком правінцыі Фуцзянь і намеснікам старшыні КНР.

Спачатку кіраўнік КНР прыляцеў у горад Ліньчжы (Ньінгчы). «Яго горача віталі мясцовыя кадравыя работнікі і народныя масы розных нацыянальнасцяў», - піша Сіньхуа.

Затым ён даехаў да сталіцы правінцыі Лхасы па нядаўна пабудаванай хуткаснай чыгунцы, якая звязала Тыбет з правінцыяй Сычуань. У Лхасе ён наведаў, як паведамляе Сіньхуа, «рэлігійна-культурныя аб'екты, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы» - гістарычную рэзідэнцыю Далай-ламы палац Потала і будыйскі манастыр.

Ён пабываў таксама на сучасным сельскагаспадарчым прадпрыемстве на рацэ Ньянг-Чу (Нянчу) і ў музеі гарадскога планавання ў Ліньчжы.

Праваабарончая арганізацыя Міжнародная кампанія ў абарону Тыбету заявіла, што напярэдадні і падчас візіту Сі Цзіньпіна ў правінцыі быў усталяваны ўзмоцнены рэжым бяспекі з перакрыццем дарог і праверкай усіх падазроных людзей.

СМІ адзначаюць, што візіт Сі Цзіньпіна можа быць прымеркаваны да 70-годдзя пагаднення, што ўстанавіла кантроль Кітая над Тыбетам.

Візіт праходзіць на фоне пагаршэння стасункаў паміж Кітаем і Індыяй, якія маюць працяглую, спрэчную мяжу з Тыбетам.

У сваёй заяве праваабарончая група Міжнародная кампанія за Тыбет назвала візіт Сі Цзіньпіна «паказчыкам таго, наколькі высока Тыбет па-ранейшаму займае важнае месца ў палітычных развагах Кітая».

Тое, як быў арганізаваны візіт, і «поўная адсутнасць якога-небудзь непасрэднага асвятлення візіту ў дзяржаўных СМІ паказваюць на тое, што Тыбет па-ранейшаму застаецца далікатным пытаннем і, што кітайскія ўлады не вераць у іх легітымнасць сярод тыбецкага народа».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках