19 красавiка 2024, Пятніца, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сочы праз наймацнейшую залеву абрынулася набярэжная і затапіла дзясяткі вуліцаў

13
У Сочы праз наймацнейшую залеву абрынулася набярэжная і затапіла дзясяткі вуліцаў

Жыхары расейскага горада кажуць пра «канец свету».

Улады расейскага Сочы папярэджвалі пра тое, што на курорт рушыць ураган, яшчэ тыдзень таму. І вось з 22-га, як на будзільнік, у горадзе пачаўся канец свету – смерчы, моцная залева і вецер да 20 метраў за секунду, паведамляе kp.ru.

– Гэта нейкі канец свету! – расказваюць адзін аднаму шматлікія адпачывальнікі.

Сёння ў пасёлку Лазарэўскае абрынулася частка набярэжнай. Мясцовыя жыхары кажуць, што такое тут адбываецца кожны год, хоць апошні рамонт быў у 2017 годзе. Тады муніцыпалітэт вылучыў на будаўніцтва хвалеадбойнікаў 35 мільёнаў рублёў, да збору сродкаў далучыліся і бізнэсмэны. Прадпрымальнікі ўклалі ў праект яшчэ 20 мільёнаў. У выніку набярэжную зрабілі за 55 мільёнаў рублёў, аднак гэта ніяк не дапамагло ад разбурэнняў.

Акрамя гэтай бяды, у самім Сочы зноў затапіла палову вуліцаў. Людзі баяцца выходзіць з дамоў і хаваюць свае машыны.

Аднак некаторыя турысты ўсё ж прымудраюцца выйсці на пляж у шторм і злавіць на відэа вясёлку ці патанчыць пад дажджом. Але нагадаем, што афіцыйна праход да берагу мора цяпер забаронены. У мінулай паводцы на курорце пацярпелі людзі, адзін чалавек загінуў ад таго, што на яго ўпала дрэва.

Гэты прыродны апакаліпсіс павінен скончыцца ўжо 24 ліпеня. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у выходныя на курорт зноў вернецца сонца, а вецер сціхне. Праўда, зацішша будзе нядоўгім, з панядзелка ў Сочы зноў прагназуюць дажджы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках