19 верасня 2021, Нядзеля, 5:39
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Як знік Лукашэнка

47
Як знік Лукашэнка
Фото: ТАСС

Прапагандысты старанна маскавалі ягоную адсутнасць з дапамогай архіўных матэрыялаў.

Раптоўнае знікненне публічнага палітыка – заўсёды падзея. У канцы мінулага тыдня з экранаў знік Аляксандр Лукашэнка, паведамляе «Цяперашні час».

Пакуль тэлеграм-каналы і незалежныя СМІ спрабавалі высветліць, што ж адбылося, праўладныя медыя старанна маскавалі ягоную адсутнасць з дапамогай архіўных матэрыялаў.

Падрабязнасці – глядзіце ў відэасюжэце «Настоящего времени».

Нагадаем, што шэраг незалежных СМІ і многія тэлеграм-каналы паведамілі пра тое, што Лукашэнку на «Славянскім базары» ў Віцебску стала дрэнна і ён тэрмінова вылецеў у Менск.

Пазней некаторыя тэлеграм-каналы і СМІ ўдакладнілі абставіны тэрміновай эвакуацыі Лукашэнкі з Віцебска: дыктатару сапраўды стала дрэнна, хутчэй за ўсё, праз спякоту падняўся ціск. З Віцебска яго эвакуявалі, паводле адной версіі, на гелікоптары, паводле іншай – на прыватным самалёце.

Таксама з'явілася інфармацыя пра дрэнны стан здароўя дыктатара цягам усёй ночы пасля адкрыцця фестывалю ў Віцебску: «Ёсць інфармацыя ад пэўнай крыніцы, што вусатую істоту сёння ратавалі ноччу медыкі. Прыязджалі для гэтага ў рэзідэнцыю. Заязджалі больш за адзін раз. Яны ж кажуць пра шампанскае з лёдам», – паведамляе тэлеграм-канал «Кіроўцы 97».

Тэлеграм-канал «Рэальная Беларусь» таксама звярнуў увагу на адно з апошніх фота ўзурпатара, зробленае падчас інтэрв'ю арабскаму выданню: на здымку прысутнічаюць прыкметы (адсутнасць паўнавартаснай двухбаковай мімікі), характэрныя для перанесенага інсульту.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».