23 красавiка 2024, aўторак, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць найбагацейшай жанчыны Расеі і яе прадстаўніцтва ў Беларусі

22
Зяленскі ўвёў санкцыі супраць найбагацейшай жанчыны Расеі і яе прадстаўніцтва ў Беларусі

Усе актывы кампаній прадпрымальніцы блакуюцца.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ пра ўвядзенне эканамічных санкцый супраць найбагацейшай жанчыны Расеі Таццяны Бакальчук, заснавальніцы інтэрнэт-крамы Wildberries. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Санкцыі таксама ўводзяцца супраць прадстаўніцтва ТАА Wildberries ва Украіне, у Польшчы, Арменіі, Беларусі, Кыргызстане і Казахстане.

Акрамя Wildberries пад санкцыі таксама трапіў шэраг зарэгістраваных у Францыі арганізацый, звязаных з самаабвешчанай «ДНР» і Крымам.

Усе актывы названых кампаній блакуюцца, ім забараняецца транзіт рэсурсаў, пералётаў і перавозак па тэрыторыі Украіны, уводзіцца забарона на перадачу ім тэхналогій і правоў інтэлектуальнай уласнасці, забарона на вывядзенне капіталу за тэрыторыю Украіны і шэраг іншых абмежавальных захадаў, гаворыцца ва ўказе.

Як паведамляе The Bell, настаўніца ангельскай з Падмаскоўя Таццяна Бакальчук стала заснавальніцай Wildberries і найбагацейшай жанчынай Расеі, за што яе называюць царыцай e-commerce.

Паводле звестак Forbes, за апошні год Таццяна Бакальчук паднялася ў рэйтынгу на 80 пазіцый (цяпер 13 месца) і ў 2021-м стала самай багатай жанчынай Расеі з маёмасцю 13 млрд даляраў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках