16 красавiка 2024, aўторак, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна адмовілася ўдзельнічаць у пасяджэннях ТКГ у Менску

6
Украіна адмовілася ўдзельнічаць у пасяджэннях ТКГ у Менску

Украінская дэлегацыя кіруецца дзвюма рэчамі.

Украіна не будзе ўдзельнічаць у пасяджэннях Трохбаковай кантактнай групы (ТКГ) у Менску. Пра гэта заявіў дарадца ўкраінскай дэлегацыі ў ТКГ Аляксей Арастовіч. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на тэлеканал "Украіна 24".

"Я не ведаю, чым яны кіруюцца, але ўкраінская дэлегацыя кіруецца дзвюма рэчамі. Першае, мы мяркуем, што эпідэміялагічная сітуацыя не дазваляе нам ехаць у Менск, і мы аддаем перавагу рэжыму відэаканферэнцыі. Другое – гэта сітуацыя ў Беларусі, а менавіта тое, што мы не прызналі легітымнасць Лукашэнкі. Украіна адмовіла яму ў праве прадстаўляць беларускі народ. Гэта значыць, у такім стане ехаць у краіну і апеляваць да яе пасярэдніцкіх паслугаў было б вялікай памылкай. Думаю, мы застанемся ў рэжыме відэаканферэнцыі пакуль", – заявіў Аляксей Арастовіч.

Пры гэтым ён прызнаў, што выбар іншага месца перамоваў замест Беларусі цяпер знаходзіцца ў тэарэтычнай плоскасці. Розныя краіны прытрымліваюцца розных эпідэміялагічных мерапрыемстваў. Таму найлепшы выбар – пакінуць усё як ёсць да таго моманту, пакуль пандэмія не пойдзе на спад.

"Я думаю, у найбліжэйшы час усё застанецца ў рэжыме відэаканферэнцыі. Што тычыцца краінаў, якія маглі б прыняць – гэта маглі быць нейтральныя краіны, якія не з'яўляюцца краінамі NATO. У Еўропе гэта Аўстрыя, Швэйцарыя. Прапановы розныя гучалі – ад Польшчы, Турцыі, але згоду павінны даць усе бакі. Ці пагодзяцца расейцы ўвогуле на перанос – пакуль невядома", – дадаў дарадца ўкраінскай дэлегацыі ў ТКГ.

Нагадаем, што Арастовіч патлумачыў, чаму Расея замаруджвае сустрэчу з Зяленскім.

Таксама дарадца ўкраінскай дэлегацыі ў ТКГ Аляксей Арастовіч заявіў, што Ярмак і Нуланд абмяркоўваюць удзел ЗША ў перамовах датычна Данбасу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках