25 красавiка 2024, Чацвер, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У САЗ назвалі тэрміны заканчэння пандэміі COVID-19

7
У САЗ назвалі тэрміны заканчэння пандэміі COVID-19

Кіраўнік арганізацыі агучыў і ўмовы дасягнення гэтай мэты.

У Сусветнай арганізацыі здароўя мяркуюць, што пандэмія каранавірусу не скончыцца прынамсі да сярэдзіны 2022 года, калі кожная краіна можа патэнцыйна вакцынаваць 70% свайго насельніцтва.

Пра гэта паведамляе Newsweek.

Кіраўнік САЗ Тэдрас Гебрэесус заявіў пра глабальную мэту – забяспечыць імунізацыю не менш як 10% насельніцтва кожнай краіны да верасня, 40% – да канца года і 70% – да сярэдзіны наступнага года.

«Гэта найважнейшыя этапы, якія мы павінны дасягнуць разам, каб спыніць пандэмію. Пандэмія скончыцца, калі свет пастановіць пакласці гэтаму канец, паколькі пастанова ў нашых руках», – сказаў ён.

Паводле словаў Гебрэесуса, для таго, каб вакцынаваць 70% насельніцтва кожнай краіны, трэба 11 млрд дозаў вакцынаў. Ён заклікаў багатыя краіны пачаць размяркоўваць прэпараты, а не назапашваць іх. У той самы час Гебрэесус мяркуе, што раўнамернае размеркаванне вакцынаў – гэта толькі кароткатэрміновая пастанова. На ягоную думку, у свеце трэба «рэзка павялічыць» іх вытворчасць, каб дапамагчы краінам з нізкім узроўнем прыбытку.

Паводле звестак САЗ, у свеце ад COVID-19 прышчэплена больш за два мільярды людзей – гэта прыкладна чацвёртая частка сусветнага насельніцтва і значна ніжэй за парог 70%, неабходны для дасягнення калектыўнага імунітэту.

Кіраўнік САЗ не выключае выцечку каранавірусу з лабараторыі ва Ухані

Эксперты ў галіне аховы здароўя адзначаюць, што нізкі ўзровень вакцынацыі ў пэўных раёнах свету дазваляе вірусу распаўсюджвацца і павялічвае магчымасць утварэння новых мутацый.

І хоць некаторыя прэпараты паказваюць эфектыўнасць супраць тых варыянтаў каранавірусу, якія існуюць цяпер, з павелічэннем новых штамаў ёсць верагоднасць, што супраць якога-небудзь з іх яны будуць неэфектыўныя. Паводле словаў Гебрэесуса, калі гэта адбудзецца, то давядзецца распрацоўваць новыя вакцыны і рэвакцынаваць увесь свет.

Цяпер у спісе САЗ ёсць такія штамы каранавірусу: Альфа (выяўлены ў Вялікай Брытаніі), Бэта (Паўднёвая Афрыка), Гама (Бразілія), Дэльта (Індыя), Гэта (упершыню зарэгістраваны ў Вялікай Брытаніі і Нігерыі), Ёта (ЗША), Капа (Індыя) і Лямбда (Перу).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках