28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эквадор атрымаў другое алімпійскае золата ў гісторыі краіны

2
Эквадор атрымаў другое алімпійскае золата ў гісторыі краіны

Папярэдні медаль быў заваяваны ў 1996-м годзе.

28-гадовы эквадорскі велагоннік Рычард Карапас стаў алімпійскім чэмпіёнам Токіа, перамогшы ў групавой шашэйнай гонцы, паведамляе naviny.online.

Даўжыня гонкі склала 234 кіламетры. Пераможца пераадолеў гэтую адлегласць за 6 гадзінаў 5 хвілінаў 26 секундаў.

Другое месца заняў бельгіец Ваўт ван Арт, трэцяе – славенец Тадэй Погачар.

25-гадовы беларускі гоннік Аляксандр Рабушэнка заняў 66-е месца. Ягоны час – 6 гадзінаў 16 хвілінаў 53 секунды, параза пераможцу склала 11 хвілінаў 27 секундаў.

Усяго на гонку было заяўлена 130 гоннікаў, двое з іх не выйшлі на старт, а 32 спартоўцы сышлі з дыстанцыі.

У 2019 годзе Карапас стаў пераможцам прэстыжнай велашматдзёнкі Джыра д'Італія. У 2020-м быў другім на Вуэльце. А сёлета эквадорац перамог у Туры Швэйцарыі і стаў трэцім на Тур дэ Франс.

Медаль Карапаса ўсяго толькі другі залаты для Эквадора за ўсе гады ўдзелу ў Алімпіядах і трэці ў цэлым. Папярэднія два заваяваў у спартовай хадзе Джэферсан Перэс – золата ў 1996-м і срэбра ў 2008-м (абедзве на дыстанцыі 20 км).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках