25 красавiка 2024, Чацвер, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі загадкавае пасланне апошняга цара Вавілона

4
Навукоўцы знайшлі загадкавае пасланне апошняга цара Вавілона

Надпіс выявілі ў Савудаўскай Арабіі.

Надпіс 2550-гадовай даўніны, напісаны ад імя Набаніда, апошняга цара Вавілона, быў выяўлены высечаным на базальтавым камяні ў паўночнай Савудаўскай Арабіі, паведамляе nv.ua.

Малюнкі датаваныя VI стагоддзем да нашай эры. Навукоўцы ўстанавілі, што цэнтральнай фігурай з'яўляецца менавіта выява Набаніда.

Гравіроўка ўверсе надпісу паказвае, што цар Набанід трымае скіпетр побач з чатырма іншымі малюнкамі, якія ўключаюць змяю, кветку і малюнак месяца. Гэтыя сімвалы, магчыма, маюць рэлігійнае значэнне.

Гравюры суправаджаюцца прыкладна 26 радкамі клінапіснага тэксту, якія цяпер расшыфроўваюць экспэрты. Магчыма, гэта самы доўгі клінапіс, калі-небудзь знойдзены ў Савудаўскай Арабіі.

Надпіс быў знойдзены ў Эль-Хаіце ў раёне Хаяль на поўначы Савудаўскай Арабіі. Камісія паведаміла, што са старажытнасці Эль-Хаіт, вядомы як Фадак, захоўвае мноства старажытных помнікаў, у тым ліку рэшткі цытадэляў, наскальныя малюнкі і іншыя будынкі.

Чаму Набанід наважыў жыць на тэрыторыі цяперашняй Савудаўскай Арабіі цягам доўгага перыяду часу, з'яўляецца прадметам спрэчак сярод гісторыкаў, пры гэтым некаторыя экспэрты мяркуюць, што канфлікты паміж Набанідам і жрацамі і афіцыйнымі асобамі Вавілона з'яўляюцца найбольш імавернай прычынай.

У канцы праўлення Набаніда Вавілонская імперыя зазнала напад з боку Персідскай імперыі, якую ўзначальваў цар Кір Вялікі. Вавілон быў захоплены персамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках