20 красавiка 2024, Субота, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Лукашэнка не патрэбен ключавым гульцам на Усходзе

Палітолаг: Лукашэнка не патрэбен ключавым гульцам на Усходзе

Балбатня ўзурпатара можа расцэньвацца толькі як жанр палітычнай утопіі.

Незаконны кіраўнік Лукашэнка на нарадзе з кіраўнікамі беларускіх замежных устаноў заявіў, што ў «новай сітуацыі неабходна звярнуцца да буйных усходніх партнёрам, накшталт Кітая і Індыі».

Апытаныя «Газетой.Ru» экспэрты ўважаюць ягоную рыторыку за хітрасць.

Беларускі палітолаг Дзмітрый Балкунец мяркуе, што «лукашэнкаўскі праект» будзе даражэць для Расеі.

«Усе выпаўшыя прыбыткі, якія Беларусь мела пры рэалізацыі праектаў на заходнім накірунку, Лукашэнка ўсё адно будзе прасіць кампенсаваць Маскву. І ўжо прасіць. Беларускае Мінфінансаў папрасіла Расею даць крэдытаў толькі сёлета на суму, большую за $5 млрд. Гэта тая «пераарыентацыя», пра якую Лукашэнка кажа. Так, Індыя - перспектыўны накірунак. Але наўрад ці яна зможа заменіць ёмісты, досыць прыбытковы, і, самае галоўнае, лагістыча блізкі рынак Еўразвязу. Што ён збіраецца прадаваць у Кітай і Індыю? Пытанне. Ды і Расея, у якой падобная па структуры эканоміка і тыя ж прыкладна прадпрыемствы-канкурэнты на рынках, наўрад ці такому павароту будзе рада. Хутчэй за ўсё, гэта ўсё пустая балбатня Лукашэнкі», - мяркуе экспэрт.

Палітолаг Андрэй Суздальцаў мяркуе, што Лукашэнка ўсе гады ва ўладзе «спрабуе знайсці сабе яшчэ аднаго спонсара, акрамя Расеі».

«Вялікія надзеі былі на Кітай. Лукашэнка неаднаразова спрабаваў сутыкаць яго ілбом з Расеяй. Але ў 2020 годзе Масква выратавала яго ад разгрому, і новыя датацыі ад яе абцяжарвалі ўмовамі аб інтэграцыі.

Лукашэнка таму шукае варыянты, каб Масква цяпер паддалася дзіцячаму, смешнаму шантажу, што ён кінецца ў абдымкі да Кітаю і Індыі. Хоць, вядома, ён нікуды не сыдзе, бо нікому там ён не патрэбны», - упэўнены Суздальцаў.

Палітолаг Балкунец згодны, што пераарыентацыя Лукашэнкі на далёкі ўсход - утопія.

«Гэта не перакрые пазіцыі, якія былі ў Заходняй Еўропе. Напрыклад, пасля закрыцця авіязлучэнняў з Еўропай Беларусь не зможа кампенсаваць страты палётамі ў Індыю ці Кітай. Проста таму, што беларускія самалёты не здольныя пераадолець такую адлегласць без дазапраўкі», - тлумачыць палітолаг.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках