25 верасня 2021, Субота, 3:37
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцаў пачнуць судзіць вайсковыя суддзі

9
Расейцаў пачнуць судзіць вайсковыя суддзі

Незалежныя адвакаты параўналі сітуацыю з камедыяй «ДМБ».

Расейскія ўлады прадаўжаюць тэндэнцыю на мілітарызацыю правасуддзя з прызначэннем на ключавыя пасады ў сталічнай судовай сістэме выхадцаў са структур Мінабароны.

У пятніцу кваліфікацыйная калегія суддзяў Масквы рэкамендавала на пасаду старшыні Басманнага суду Уладзіміра Галаванава, які цяпер кіруе гарнізонным вайсковым судом Растова-на-Доне, паведамляюць «Открытые Медиа».

На пасадзе кіраўніка ключавога сталічнага суда, у падсуднасці якога знаходзіцца цэнтральны апарат СК і які дае санкцыі на арышты і следчыя дзеянні ў найбольш гучных крымінальных справах, Галаванаў зменіць Ірыну Барышаву, якая сыходзіць на працу ў Масгарсуд.

Кіраўніцтва Масгарсудом мінулай восенню таксама было даверанае вайсковаму суддзі. Пасля адстаўкі Вольгі Ягоравай яго ўзначаліў кіраўнік вайсковага суда Паўднёвай акругі Міхаіл Пціцын.

Адвакат Сяргей Бадамшын мяркуе, што апошнія кадравыя пастановы пойдуць на карысць судовай сістэме, але толькі ў далёкай перспектыве. «Будзе горш», - сказаў ён «Открытым Медиа».

Знаёмства з камедыяй пра войска «ДМБ» - абавязковая ўмова для разумення таго, што адбываецца, мяркуе адвакат. «Для добрых людзей войска - родная маці, а для дрэнных - цешча», - цытуе ён. З іншага боку, чым горш, тым лепш, мяркуе экспэрт: стары гнілы будынак прасцей знесці для таго, каб пабудаваць нешта новае.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».