20 красавiка 2024, Субота, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія дапаможа Літве з калючым дротам, каб умацаваць мяжу з Беларуссю

1
Эстонія дапаможа Літве з калючым дротам, каб умацаваць мяжу з Беларуссю

Талін накіруе таксама беспілотнікі для назірання за тым, што адбываецца.

Эстонія выдзеліць Літве амаль 100 кіламетраў спецыяльнага дроту для ўмацавання мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведамляе літоўскае міністэрства ўнутраных спраў. Раней паведамлялася, што Вільня прыпыніла будаўніцтва загароды на беларускай мяжы праз недахоп калючага дроту.

Пра тое, што Эстонія накіруе дрот для ўмацавання мяжы з Беларуссю, стала вядома пасля сустрэчы міністра ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ і міністра нацыянальнай абароны Эстоніі Кале Лаанет.

«Гэта арганізаваная гібрыдная агрэсія не толькі супраць Літвы, але і супраць усяго Еўрапейскага Звязу і яго асноўных дэмакратычных каштоўнасцяў, і мэта гэтай агрэсіі - дэстабілізаваць рэгіён», - заявіла Агне Білатайтэ.

Кале Лаанет паведаміла, што з 1 жніўня краіна таксама накіруе ў Літву 3 беспілотнікі для назірання за мяжой.

На думку абодвух міністраў, Еўразвяз павінен увесці санкцыі ў дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб, якія арганізуюць нелегальную міграцыю з Беларусі ў Літву.

Літоўскія памежнікі за апошні дзень затрымалі на мяжы з Беларуссю 40 мігрантаў.

Сёлета 2470 мігрантаў спрабавалі трапіць у Літву з Беларусі. Гэты лік больш чым у 30 разоў вышэйшы, чым было ў 2020 годзе. У ліпені літоўскія памежнікі затрымалі 1809 мігрантаў, у чэрвені - 473, у траўні - 77, у красавіку - 70, у сакавіку - 8. Большая частка затрыманых імкнецца патрапіць у краіны Заходняй Еўропы праз Літву, удакладняюць памежныя службы Літвы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках