23 красавiка 2024, aўторак, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць НДА, які ліквідуюць улады ў Беларусі, перавысіла паўсотні

3
Колькасць НДА, які ліквідуюць улады ў Беларусі, перавысіла паўсотні

Сярод іх аб'яднанні, якія займаюцца дабрачыннасцю і дапамогай людзям.

На сёння вядома ўжо пра больш чым 50 няўрадавых арганізацыях, у дачыненні да якіх ўлады прынялі пастанову аб ліквідацыі.

Сярод іх аб'яднанні, якія займаюцца дабрачыннасцю, экалогіяй, дапамогай людзям з інваліднасцю, пытаннямі культуры.

Абноўлены спіс апублікаваны на сайце ПЦ «Вясна».

- асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі»;

- асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі»;

- праваабарончая арганізацыя Human Constanta (установа «Кансультацыйны цэнтр актуальных міжнародных практык і іх імплементацыі ў праве «Хьюман канстанта»);

- Цэнтр экалагічных развязанняў;

- цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая бібліятэка»;

- дабрачынны праект «Імёны»;

- установа «Офіс дапамогі і падтрымкі занятасці моладзі «ЮларКонсалт» (Youth Labor Rights);

- Еўрапейскі моладзевы парламент (European Youth Parliament Belarus);

- культурна-асветніцкая ўстанова «Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб»;

- інфармацыйна-культурны цэнтр «ІніцыАрт»;

- сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «ТаймАкт»;

- Нацыянальная моладзевая рада «РАДА»;

- Офіс правоў людзей з інваліднасцю;

- цэнтр даследаванняў і прагнозаў развіцця «Еўрапейскі дыялог» (дырэктар - былы старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. - БелаПАН.);

- прыватная асветніцкая ўстанова «Офіс прасоўвання ініцыятыў»;

- культурна-асветніцкі праект «Арт сядзiба»;

- Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ;

- цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора»;

- Майстэрня сацыяльнага кіно;

- сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры «Мова нанова»;

- Бізнэс-школа ІПМ;

- установа «Гарадское развіццё» (займалася тэмай здароўя мужчын у Беларусі. - БелаПАН.);

- установа «Тэрыторыя правоў»;

- кансультацыйна-асветніцкая ўстанова аховы прыроды «Экаасяроддзе»;

- асветніцкая ўстанова «Сацыяльныя інтэрвенцыі»;

- рэгіянальны цэнтр экспертызы «Экадэмія»;

- інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока»;

- культурна-асветніцкая ўстанова «Садзейнічанне культурнаму развіццю гарадоў»;

- культурна-асветніцкая ўстанова «Крэсы»;

- культурна-асветніцкая ўстанова па працы з насельніцтвам і самаразвіццю «Агульная будучыню»;

- інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Пенсійны выпадак»;

- цэнтр сацыяльнай дапамогі і падтрымкі груп рызыкі «Стымул да поспеху»;

- прыватная інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Ноктуам»;

- прыватная культурна-асветніцкая ўстанова «Веданта вада»;

- Магілёўскі моладзевы цэнтр;

- сацыяльна-асветніцкая ўстанова ў галіне гісторыка-культурнай спадчыны «Уновіс-ФОРУМ»;

- прыватнае культурна-асветніцкая ўстанова «Гендэрны адказ»;

- праваабаронча-асветніцкая ўстанова «Ваколіца»;

- прыватнае культурна-асветніцкая ўстанова «Лідар новай эпохі»;

- цэнтр аматараў жывёл «ЛАВБРЫЛ»;

- культурна-асветніцкая ўстанова «Асет»;

- Цэнтр стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў;

- Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў;

- Асацыяцыя НКА ў барацьбе са СНІДам «БелСетка антыСНІД»;

- Цэнтр развіцця сельскіх ініцыятыў;

- Цэнтр развіцця правайдэраў дадатковай адукацыі;

- Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы;

- Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і асветы;

- КПУ «Цэнтр адпачынку і развіцця «Партал»;

- установа «Рэгіянальнае бюро развіцця» (Жодзіна).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках