28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Венесуэле пачаўся востры недахоп бензіну

13
У Венесуэле пачаўся востры недахоп бензіну

У чэргах па паліва даводзіцца стаяць днямі.

У сталіцы Венесуэлы - краіны з самымі вялікімі запасамі нафты на планеце - зноў пачаўся востры недахоп бензіну.

Як паведамляе Bloomberg, улады ўвялі нармаванне спажывання паліва пасля таго, як вытворчасць на дзяржаўных нафтаперапрацоўчых заводах амаль спынілася, змушаючы аўтамабілістаў пакутаваць у шматдзённых чэргах, каб папоўніць бакі.

Дэфіцыт вярнуўся ў Каракас, прымушаючы кіроўцаў гойсаць па вуліцах у пошуках адкрытых заправачных станцый. У некаторых раёнах чэргі расцягваюцца на цэлыя кварталы.

Крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, распавялі Bloomberg, што прычына - у паломках на прадпрыемствах дзяржкампаніі Petroleos de Venezuela SA, праз што выпуск бензіну з канца чэрвеня абрынуўся больш чым на 40%.

У той час як недахоп паліва ўжо стаў нормай для сельскіх раёнаў, рэжым Мадуры імкнуўся засцерагчы Каракас ад паліўнага крызісу.

Міністр нафты Тарэк Эль-Айсамі абяцаў, што павелічэнне вытворчасці задаволіць 100% унутранага попыту на паліва да канца чэрвеня, а бензінавыя чаргі «знікнуць».

Але стрымаць слова не ўдалося. PDVSA, якая пакутуе ад амерыканскіх санкцый і закрытага доступу да тэхналогій, зноў сутыкнулася з аварыямі на сваіх найбуйнейшых заводах, абсталяванне якіх імкліва ператвараецца ў старызну праз недахоп інвестыцый.

Толькі два з шасці НПЗ кампаніі цяпер працуюць, распавялі тры крыніцы Bloomberg, якія папрасілі аб ананімнасці, бо яны не ўпаўнаважаныя публічна казаць пра сітуацыю.

Вытворчасць на нафтаперапрацоўчым заводзе Кардон, ключавым для PDVSA, абрынулася да 40 тысяч барэляў на дзень з 80 тысяч усяго некалькі тыдняў таму праз расколіну ў адным з рэзервуараў для захоўвання, якая спыніла працу ключавога блока.

Цяпер Венесуэла спажывае 70 тысяч барэляў бензіну штодня - у 5 разоў менш, чым у пачатку 2010-х, у параўнанні з якімі эканоміка сціснулася на траціну.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках