19 верасня 2021, Нядзеля, 4:39
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт квіткоў на цягнікі «Ластаўка» Менск - Масква будзе ўвесь час мяняцца

7
Кошт квіткоў на цягнікі «Ластаўка» Менск - Масква будзе ўвесь час мяняцца

Чым вышэйшы попыт і бліжэйшая паездка, тым даражэй.

Чым вышэйшы попыт і бліжэйшая паездка, тым даражэй. Ад 23 ліпеня мяняецца цэнаўтварэнне квіткоў на хуткасныя цягнікі №717/718 і №721/722 Масква - Менск, паведамілі ў БЧ.

Адпаведна з новымі правіламі кошт квітка будзе залежаць ад таго, колькі месцаў прададзенае ў вагоне. Чым большая запаўняльнасць, тым вышэйшы кошт. Пералік ажыццяўляецца ў онлайн-рэжыме пры кожным новым афармленні цi вяртанні праязных дакументаў. Сістэма прадугледжвае як максімальную зніжку да 20% за 31 дзень і больш да адпраўлення (кошт праезду ў вагоне 2-га класа складацьме 48,06 руб), так і надбаўку ў суме 20% пры афармленні паездкі менш чым за дзень да адпраўлення цягніка і загрузцы вагона звыш 81% (кошт праезду ў вагоне 2-га класа ўжо складацьме 81,28 руб).

Сістэма дынамічнага цэнаўтварэння выкарыстоўваецца толькі пры праездзе пасажыраў у міждзяржаўным злучэнні (паміж Беларуссю і Расеяй) і не ўжываецца для арганізаваных груп пасажыраў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».