19 красавiка 2024, Пятніца, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню з 2004 года абраныя тры беларускія хакеісты на драфце НХЛ

3
Упершыню з 2004 года абраныя тры беларускія хакеісты на драфце НХЛ

Сённяшні драфт яшчэ прадаўжаецца.

Сёння праходзіць драфт НХЛ.

Упершыню з 2004 года абраныя тры беларускія хакеісты. Сёння «Ванкувер» абраў Данілу Клімовіча ў 2-м раундзе пад 41-м нумарам, піша «Трибуна».

Галкіпер нацыянальнай каманды Беларусі і менскага «Дынама» Аляксей Коласаў абраны пад 78-м нумарам «Філадэльфіяй Флайерз».

Абаронца юніёрскай нацыянальнай каманды Беларусі Дзмітрый Кузьмін быў абраны ў другім раундзе пад 82 нумарам, правы на беларуса ў лізе за сабой замацаваў «Вініпег».

Нагадаем, у 2004-м годзе былі задрафтаваныя Сяргей Коласаў, Міхаіл Грабоўскі і Сяргей Кукушкін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках