25 красавiка 2024, Чацвер, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія гісторыкі выступілі ў абарону Андрэя і Таццяны Мастыкаў

Украінскія гісторыкі выступілі ў абарону Андрэя і Таццяны Мастыкаў

Навукоўцы з Украіны падтрымалі сваіх беларускіх калег.

Украінскі інстытут нацыянальнай памяці і Украінская асацыяцыя вуснай гісторыі выступілі з сумеснай заявай з нагоды затрымання гісторыка і навукоўца Андрэя Мастыкі і яго жонкі Таццяны Мастыкі, былой кіраўніцы грамадскага аб'яднання «Гісторыка».

Яны пішуць, што Таццяна - гісторык, які працуе над незалежнымі навуковымі даследаваннямі, займаецца папулярызацыяй гістарычных ведаў, а Андрэй займаецца ў тым ліку вуснай гісторыяй, удзельнічаў у навуковых і адукацыйных мерапрыемствах вуснагістарычных напрамкаў, якія праводзіліся ва Украіне. Матэрыялы яго даследаванняў увайшлі ў Беларускі архіў вуснай гісторыі і Архіў сведак пры Менскай гістарычнай майстэрні. Андрэй таксама працаваў у камандзе праекта «Гісторыя Менскага гета».

«Украінскі інстытут нацыянальнай памяці і Украінская асацыяцыя вуснай гісторыі глыбока занепакоеныя тым, што ў Беларусі працягваецца наступ на правы чалавека, свабоду слова, ажыццяўляюцца пераследы апазіцыі, незаконныя затрыманні навукоўцаў. Мы пратэстуем супраць пераследу гісторыкаў беларускімі ўладамі. Выказваем шчырую падтрымку навуковай супольнасці Беларусі і заклікаем міжнародную навуковую супольнасць і праваабарончыя арганізацыі асудзіць новую хвалю пераследу ў Беларусі, выказаць падтрымку затрыманым, звярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваннем іх неадкладнага вызвалення», - гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце Украінскага інстытута нацыянальнай памяці.

Сёння шосты дзень з моманту затрымання Андрэя і Таццяны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках