23 красавiка 2024, aўторак, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт распавёў пра чатыры элементы, з якіх павінна складацца палітыка ЗША ў дачыненнях да рэжыму Лукашэнкі

7
Экспэрт распавёў пра чатыры элементы, з якіх павінна складацца палітыка ЗША ў дачыненнях да рэжыму Лукашэнкі

Вашынгтон павінен аказаць на дыктатара максімальны ціск.

Старэйшы экспэрт Міжнароднага ўніверсітэта Фларыды, экс-прэзідэнт праваабарончай арганізацыі Freedom House Дэвід Крэймер назваў чатыры элементы, на якіх павінна базавацца палітыка ЗША ў дачыненні да Беларусі, паведамляе «Голос Америки».

«Палітыка ЗША ў дачыненні да Беларусі павінна быць абсалютна яснай і складацца з чатырох элементаў:

прызнаць, што Лукашэнка павінен сысці, і што ЗША павінны аказваць максімальны ціск на яго самога, на яго блізкае атачэнне і на яго рэжым агулам, а таксама на тых, хто яго падтрымлівае - Расею і ААЭ, між іншым;

спыненне жорсткасцяў, катаванняў і збіванняў, якія здзяйсняюцца Лукашэнкам і яго ўрвіцелямі;

вызваленне ўсіх палітвязняў;

правядзенне свабодных і справядлівых выбараў, якія б не прадугледжвалі ўдзелу ў іх Лукашэнкі».

Крэймер таксама кажа пра ролю Крамля ў беларускай палітычнай драме: «Пуцін відавочна стаў на бок Лукашэнкі нават пасля паветранага пірацтва, якое той здзейсніў, прымусіўшы самалёт з Раманам Пратасевічам, як гэта робяць тэрарысты, прызямліцца ў Менску. Лукашэнка ўжо практычна ў поўнай уладзе Пуціна, і нас не павінны стрымліваць меркаванні нейкага яшчэ большага іх збліжэння. Фактычна, Масква стала сістэмай жыццезабеспячэння рэжыму Лукашэнкі, і прычыны таго, што ён усё яшчэ ва ўладзе ў Беларусі, трэба шукаць у Маскве, а не дзесьці на Захадзе. Наша справа - працягваць ціск на іх абодвух».

На думку Дэвіда Крэймера, Уладзіміру Пуціну трэба задумацца пра тое, што ён сваімі дзеяннямі можа павярнуць насельніцтва Беларусі, якое альбо сімпатызавала Расеі, альбо ставілася да яе нейтральна, цалкам супраць Масквы: «Гэта адбылося ў Грузіі, гэта адбылося ва Украіне, гэта можа адбыцца ў Беларусі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках