19 сакавiка 2024, aўторак, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першым у гісторыі алімпійскім чэмпіёнам у скэйтбордынгу стаў японец

1
Першым у гісторыі алімпійскім чэмпіёнам у скэйтбордынгу стаў японец

Міжнародны Алімпійскі камітэт прызнаў гэты тып спорту алімпійскім у 2016 годзе.

Японец Юта Харыгоме выйграў першае ў гісторыі Алімпіяды золата ў скейтбордынгу. Пра гэта паведаміў афіцыйны сайт Алімпійскіх гульняў 2020.

Харыгоме выйграў спаборніцтвы, набраўшы 37,18 бала. Яго спаборнікамі былі бразілец Кельвін Хофер, які заняў другое месца, і амерыканец Джагер Ітан, ён здабыў бронзавы медаль.

Харыгоме нарадзіўся ў 1999 годзе, ён з'яўляецца пяціразовым чэмпіёнам міжнародных спаборніцтваў у скейтбордынгу.

Спаборніцтвы ў скейтбордынгу ў рамках Алiмпiяды праводзяцца ўпершыню. Міжнародны Алімпійскі камітэт прызнаў гэты тып спорту алімпійскім у 2016 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках