19 сакавiка 2024, aўторак, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румыніі, Украіне, Вугоршчыне і Славаччыне вернуць выкрадзеныя габрэйскія артэфакты.

Румыніі, Украіне, Вугоршчыне і Славаччыне вернуць выкрадзеныя габрэйскія артэфакты.

Іх знайшлі ў бруклінскім аўкцыённым доме.

ЗША вернуць Украіне, Румыніі, Вугоршчыне і Славаччыне пахавальныя скруткі і рукапісы, выкрадзеныя нацыстамі з габрэйскіх сінагог і дамоў у Еўропе падчас Халакосту, паведамляецца на сайце Міністэрства юстыцыі ЗША, піша сайт «Інтэрфакс».

«Краінам вернуць 17 пахавальных скруткаў, рукапісаў і іншых гістарычных дакументаў, датаваных ад сярэдзінай 19 стагоддзя да часоў Другой сусветнай вайны. Яны былі канфіскаваныя ў габрэйскіх суполак і зніклі падчас Халакосту. Артэфакты былі знойдзеныя праз бруклінскі аўкцыённы дом, які выставіў іх на продаж», - пазначана ў паведамленні.

Адзначаецца, што артэфакты змяшчаюць бясцэнную гістарычную інфармацыю, якая належыць нашчадкам сем'яў, якія жылі ў габрэйскіх грамадах да Халакосту.

Спачатку артэфакты збіраліся выставіць на таргі ў Нью-Ёрку, але яны былі канфіскаваныя.

Аўкцыённы дом Kestenbaum&Company пасля кансультацый з Сусветнай габрэйскай арганізацыяй рэстытуцыі зняў артэфакты з аўкцыёну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках