19 сакавiка 2024, aўторак, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі нечаканы спосаб павысіць імунітэт ад COVID-19

Навукоўцы знайшлі нечаканы спосаб павысіць імунітэт ад COVID-19
ФОТА: GETTY IMAGES

Даследаванне правяла амерыканская карпарацыя International Flavors&Fragrances Inc.

Амерыканскія навукоўцы заявілі, што прабіётыкі могуць павышаць імунітэт арганізма ад каранавіруса, піша сайт siteua.org

Інфармацыя аб новым спосабе засцеражэння ад хваробы паступіла з амерыканскай карпарацыі IFF (International Flavors&Fragrances Inc).

Навукоўцы прапанавалі прабіётыкі, мікраарганізмы, якія выкарыстоўваюцца ў тэрапеўтычных мэтах, а таксама харчовыя прадукты і біялагічна актыўныя дабаўкі, якія змяшчаюць жывыя мікракультуры, як адно з развязанняў процідзеяння згубнаму ўплыву SARS-CoV-2 на здароўе, аднак звестак пакуль мала.

Даследнікі пратэставалі дзеянне двух кансорцыумаў прабіётыкаў, OL-1 і OL-2, супраць SARS-CoV-2 у тхароў і вынікі паказалі, што яны значна знізілі вірусную нагрузку.

Вынікі даследавання паказваюць, што прабіятычная стымуляцыя імуннай сістэмы тхара прыводзіць да паляпшэння супрацьвіруснага імунітэту супраць SARS-COV-2.

«Эфект кансорцыумаў супраць SARS-CoV-2 патрабуе далейшых даследаванняў у рамках клінічных выпрабаванняў на людзях», - кажуць навукоўцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках