19 сакавiка 2024, aўторак, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-трэнер «Шахцёра»: Складанасці былі звязаныя з санкцыямі, футбалісты проста не хочуць ехаць у Беларусь

3
Экс-трэнер «Шахцёра»: Складанасці былі звязаныя з санкцыямі, футбалісты проста не хочуць ехаць у Беларусь

У іх узнікае занадта шмат пытанняў і праблемаў.

Нядаўна звольнены трэнер салігорскага «Шахцёра» Раман Грыгарчук расказаў football.ua пра сыход з футбольнага клуба:

– На сайце «Шахцёра» напісана, што пастанова пра ваш сыход была ўзаемная. Але ўсё ж, чыя гэта была ініцыятыва – ваша або кіраўніцтва клуба?

– На самай справе сітуацыя троху больш складаная. Цягам апошніх трох месяцаў у мяне быў даволі складаны перыяд у жыцці. У траўні пачаліся праблемы са здароўем майго 13-гадовага сына. Я павінен быў быць побач з ім, а сям'ю забраць з сабой у Беларусь было немагчыма. Таму мой сыход з Салігорска мог адбыцца раней.

І гэтае пытанне мы абмяркоўвалі з кіраўнікамі клуба. Але на той момант я змог справіцца з гэтымі праблемамі і сітуацыя, здавалася б, нармалізавалася. Аднак дзён за 10 да гульні з «Фолай» зноў з’явілася праблема ў сына. Я вымушаны быў паехаць дадому. Таму перад гэтай гульнёй мяне практычна не было з камандай. Я прыехаў толькі напярэдадні гульні.

Дапускаю, што ў настолькі напружаны перыяд, калі каманда ўвесь час праводзіць важныя гульні, гэта магло негатыўна паўплываць на гульцоў. Далей гаварыць няма пра што. Мы саступілі камандзе, якой мы не можам саступаць. Пасля гэтага ніякіх іншых варыянтаў, акрамя як расстацца, не заставалася. Я думаю, што цяпер ад гэтай пастановы будзе лепш і клубу, і я змагу спакойна развязаць свае сямейныя праблемы.

– Ці праўда, што вызначальнае слова ў трансфернай палітыцы «Шахцёра» мае спартовы дырэктар Аляксандр Рэхвіяшвілі?

– Аляксандр Рэхвіяшвілі – спартовы дырэктар і гэта ў ягонай кампетэнцыі. Ёсць яшчэ некалькі людзей, якія займаюцца гэтымі пытаннямі. Аднак, кажучы пра селекцыю, складанасці былі звязаныя з санкцыямі і новымі рэгламентнымі абмежаваннямі ў фінансавых пытаннях. Футбалісты проста не хочуць ехаць у Беларусь. У іх узнікае занадта шмат пытанняў і праблемаў.

Мы пачынаем цікавіцца тым ці іншым гульцом, а яго ні фінансы не цікавяць, нічога іншага. «Беларусь? Не, я не еду». У такой абстаноўцы праводзіць эфектыўную селекцыйную працу неверагодна складана. І гэта не залежыць ад размеркавання абавязкаў або ад трансфернай палітыкі клуба. Гэта аб'ектыўна вельмі складана. Балазе цяпер «Шахцёр» здолеў падпісаць Максіма Скавыша і яшчэ некалькіх футбалістаў, таму на гэты момант, я думаю, каманда ўкамплектаваная дыхтоўна, насуперак усім цяжкасцям, – сказаў Грыгарчук.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках