29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Правізарка аптэкі расказала праўду пра лекі і працу

7
Правізарка аптэкі расказала праўду пра лекі і працу

Розніца ў коштах на адны і тыя ж прэпараты можа даходзіць да 100%.

Вы не ведалі, але правізар – гэта фармацэўт з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. Гэта значыць, чалавек вучыўся ва ўніверсітэце, каб працаваць у аптэцы. «Вучыцца 5 гадоў і стаць за прылавак – не крыўдна, а тое, што цябе пакупнікі ўважаюць за прадаўца, – вось гэта не вельмі прыемна. Выклікае сум». Сёння гераіня «Онлайнера» раскажа пра сваю працу падрабязней.

– Я працую ў аптэках блізу 5 гадоў, у тым ліку прыватных і дзяржаўных. Вось якія адрозненні ў іх я заўважыла:

– у дзяржаўных аптэках важнейшы таваразварот, у прыватных – сярэдні чэк;

у прыватнай аптэцы вам хутчэй прададуць большую ўпакоўку. Магчыма, ад гэтага залежыць заробак правізара / фармацэўта;

– у дзяржаптэцы стымулююць продаж лекаў беларускай вытворчасці.

Пра рэцэпты

– У рэцэптах часта пішуць міжнародную назву лекаў, а чалавек на месцы вызначае, што набыць – арыгінал або джэнэрык. Сустракаюцца і рэцэпты з канкрэтным гандлёвым найменнем. Гэта ўжо дзіўна: можна здагадацца, што паміж гандлёвым прадстаўніком і лекарам ёсць нейкі кантакт.

Часцей за ўсё арыгінальныя лекі будуць самыя дарагія.

Пра дэпрэсіі

– Антыдэпрэсанты складана падбіраць, таму часцей за ўсё яны рэцэптурныя. Калі я пачала працаваць, то здзівілася: як шмат людзей пытаецца такія прэпараты!

Што тычыцца наркаманаў – яны прыходзяць. Бывае, з копіямі рэцэптаў ці падмаляванай колькасцю таблетак.

Пра гамеапатыю і вітаміны

– Гамеапатыю асабіста я не раю. Але лекары прапісваюць. Чаму? Мне знаёмая лекарка патлумачыла так. Ёсць людзі, якім трэба проста паляжаць некалькі дзён, і ўсё пройдзе. Але ім самім гэтага недастаткова, яны хочуць лячыцца. Тады ім можна даць гомеапатычныя таблеткі, вітаміны, рыбін тлушч...

Я вітамінныя комплексы не ўжываю. Ва ўніверсітэце выкладчык казаў, што перад прыёмам вітамінаў нядрэнна схадзіць здаць аналізы: чаго ў арганізме не хапае?

Пра кошты

– Розніца ў коштах на адны і тыя прэпараты можа даходзіць да 100%, яна ўзнікае таму, што адна аптэка (сетка) імпартуе лекі і перапрадае іншым. Асабліва гэта тычыцца танных лекаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках