19 сакавiка 2024, aўторак, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Беларусі і ЕЗ – транспартны калапс

6
На мяжы Беларусі і ЕЗ – транспартны калапс

Выезду ў Еўразвяз чакае больш за 1,8 тысячы фураў.

Больш за 1,8 тысячы грузавікоў стаяць у чэргах на выезд з Беларусі, самая напружаная абстаноўка – на літоўскім напрамку.

Паводле звестак Дзяржпамежкамітэта на 18-ю 25 ліпеня, у пункце пропуску «Каменны Лог» у чарзе стаяць больш за 390 грузавікоў, «Прывалка» – 320, «Катлоўка» – 300, «Беняконі» – 230, «Відзы» – больш за 110, піша zerkalo.io.

Чэргі ёсць і на выездзе ў Латвію: у пункце пропуску «Грыгораўшчына» чакаюць больш за 90 грузавікоў, «Урбаны» – больш за 170 фураў.

На беларуска-польскай мяжы ў «Брузгах» стаяць больш за 140 грузавых аўтамабіляў, у «Бераставіцы» – 90, «Казловічах» – 50.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках