19 сакавiка 2024, aўторак, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадкавая смерць расейскага міністра: Названая прычына ягонай гібелі

Загадкавая смерць расейскага міністра: Названая прычына ягонай гібелі

Міністру было 39 гадоў.

24 ліпеня ў лякарні памёр міністр сувязі і лічбавага развіцця Амурскай вобласці Аляксандр Курдзюкоў. Яму было 39 гадоў. У СМІ з'явілася інфармацыя пра прычыну ягонай смерці. Пра гэта піша «Апостраф» са спасылкай на тelegram-канал LIFESHOT.

Курдзюкоў трапіў у лякарню пасля таго, як пабіўся падчас адпачынку на турбазе з майстрам спорту ў паўэрліфтынгу.

Прычынай канфлікту стала грубае выказванне з боку спартоўца на адрас жонкі Курдзюкова. Са словаў сварка перарасла ў бойку, падчас якой паўэрліфтар моцна збіў чыноўніка. З 22 ліпеня ён знаходзіўся ў медыкаментознай коме. Медыкі не здолелі яго выратаваць. 24 ліпеня арганізм Курдзюкова не вытрымаў і ён памёр.

"Учора ўвечары памёр Аляксандр Міхайлавіч Курдзюкоў. Светлая памяць. Адышоў вельмі рана", – напісаў у Instagram губернатар рэгіёну Васіль Арлоў.

Мясцовымі праваахоўнікамі ўжо распачатая крымінальная справа паводле артыкула "Наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю".

Паводле звестак LIFESHOT, судова-медыцынская экспертыза нібыта паказала, што Аляксандр Курдзюкоў памёр ад траўмы, якую ён атрымаў у выніку ўдару пры падзенні.

На гэты момант майстар спорту ў паўэрліфтынгу Аляксей Шкарын, з якім пабіўся чыноўнік, праходзіць паводле справы як сведка. Паводле ягоных словаў, міністр упаў сам.

Пазней стала вядома, што 39-гадовы паўэрліфтар Аляксей Шкарын, пасля канфлікту з якім памёр міністр Курдзюкоў, затрыманы. Цяпер ён дастаўлены на допыт у Следчы камітэт.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках