19 сакавiка 2024, aўторак, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бюракратыя па-беларуску

5
Бюракратыя па-беларуску
Фото: Getty Images

Пра тое, як гамяльчук спрабаваў прайсці флюараграфію ў адной з паліклінік.

Пра спробу прайсці флюараграфію ў 8-й паліклініцы на вуліцы Багданава ў Гомелі расказаў падпісант тэлеграм-канала «Флагшток».

«Флюараграфія не працуе. На ўваходзе вісіць паперка: звярніцеся ў акно даведак, і вам выдадуць квіток у філіял тубдыспансера на Рабочай».

Мужчына звярнуўся, але талонаў не было. Рэгістратарка прапанавала прыйсці ў іншы дзень.

– Квіткі сапраўды будуць?

– Не ведаем.

– Дзе яшчэ можна здаць, калі не на Рабочай?

– Едзьце на 8-ю Іншагароднюю.

Гамяльчук надумаў не чакаць і выправіўся. Але на месцы высветлілася, што спачатку трэба было даведацца ў рэгістратуры паліклінікі на Багданава, ці прымаюць ў паліклініцы на 8-й Іншагародняй (у іх ёсць ліміт), і толькі потым ехаць. Пры гэтым ніхто не дае гарантыі, што за час дарогі ліміт не вычарпаецца. Мужчыну не пашанцавала, ліміт быў вычарпаны.

«Адны “пазітыўныя” эмоцыі ад сістэмы, арганізаванай у 8-й паліклініцы. Можа, у іх абсталявання няма, але зрабіце так, каб гэта было зручна і не выклікала негатыў у дачыненні да персаналу».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках