19 красавiка 2024, Пятніца, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Суздальцаў: Кітай уважліва назірае за працэсам распаду беларускага рэжыму

12
Андрэй Суздальцаў: Кітай уважліва назірае за працэсам распаду беларускага рэжыму
АНДРЭЙ СУЗДАЛЬЦАЎ

Пуцін можа вызначыць лёс Лукашэнкі за 15 хвілінаў.

Ад каго цяпер залежыць Лукашэнкі? Кіроўны ў Беларусі палітычны рэжым на 100% залежыць ад добрай волі Масквы, піша расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў.

– Не з'яўляецца таямніцай і тое, што Пуцін у сілах вызначыць лёс Лукашэнкі за 15 хвілінаў, але папярэдне, вядома, неабходна падлічыць рызыкі і страты Расеі ад такой імгненнай змены ўлады ў суседняй дзяржаве, якая звязаная з РФ цэлым комплексам дамоваў.

Зразумела, што Лукашэнка перагуляў сам сябе і велізарная палітычная і эканамічная залежнасць ад Масквы яго літаральна душыць. Гуляючы чвэрць стагоддзя ў геапалітычнае балансаванне, ён у выніку пасля 9 жніўня 2020 года, а таксама пасля 23 траўня ўжо 2021 года застаўся з адным «крылом». Захад (пакуль) выйшаў з гульні. Спробы пачаць балансаванне паміж Расеяй і Кітаем толькі насцярожылі Маскву і выклікалі ўсмешкі ў Пекіне. Адзначым, што Кітай, натуральна, выказваючы фармальную падтрымку кіроўнаму рэжыму, уважліва назірае за працэсам распаду ўлады Лукашэнкі, але неспакой не дэманструе, бо, з аднаго боку, інвестыцыі Пекіна ў Беларусі мізэрныя, а з другога боку, пра кітайскія інтарэсы ў Беларусі паклапоціцца Масква.

Лукашэнка мітусіцца, падымае ўсе свае сувязі, вясной і ў пачатку лета спрабуе весці дыялог з прэзідэнтамі Казахстана і Азербайджана, накіроўвае ў Казахстан прэм'ера, робіць знакі Пекіну, але бескарысна. Рэжым ізаляваны і ў Лукашэнкі застаецца толькі адзін суразмоўца – Пуцін.

Прэзідэнт Расеі пры сустрэчы з Лукашэнкам падкрэслена добразычлівы, заўсёды дэманструе гатоўнасць выслухаць эмацыйнага госця з Менска, але пры гэтым часцяком адкрыта пасмейваецца з заклапочанасці беларускага кіраўніка. Часам расейска-беларускія саміты нагадваюць дзіцячы кашмар летняга вечару на лецішчы, калі недзе за брамкай горача гудзе злоўленая ў павуковыя сеткі муха, а ёй, мітуслівай і перамазанай клеем, ужо падміргвае са свайго кута ўсімі васьмю вачамі «лагодны» павучок.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках