28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што зменіцца ў Беларусі ў жніўні

2
Што зменіцца ў Беларусі ў жніўні

Шмат каму з медыкаў паменшаць выплаты.

Onliner расказвае пра асноўныя змены, якія чакаюць беларусаў у жніўні.

Апошні месяц, каб паступіць на навучанне ў ВНУ

У тых, хто не страчвае веры ў вышэйшую адукацыю, ёсць яшчэ крыху часу. Большасць ВНУ сканчаюць прыём дакументаў на бясплатнае аддзяленне сёння, 26 ліпеня. У абітурыентаў, якія здавалі творчыя, спартовыя і іншыя ўнутраныя экзамены, залічэнне звычайна праходзіць крыху пазней.

Астатнія могуць паспрабаваць шчасця на платным аддзяленні ВНУ, куды дакументы прымаюць з 20 ліпеня да 9 жніўня. Некаторыя ВНУ вызначаюць іншыя даты. Напрыклад, для сельгасспецыяльнасці дзённай формы навучання – з 20 ліпеня да 10 жніўня.

Залічэнне ў большасць ВНУ на бюджэт будзе праводзіцца да 5 жніўня, на платную форму – да 11 жніўня; на бясплатную форму навучання ў творчыя ВНУ БДАМ, БДАМ, БДУКМ – да 6 жніўня.

Абновяць спіс «дармаедаў»

Да 21 ліпеня трэба было паказаць у спецыяльныя камісіі органаў занятасці дакументы аб занятасці (калі раней вы не працавалі). Абнаўляюць базу штоквартальна, таму падаваць дакументы трэба да 21 кастрычніка, 21 студзеня і 21 красавіка.

Нагадаем, у Беларусі па-ранейшаму вядуць улік «дармаедаў» – людзей, якія без паважных прычынаў (як пенсія, дэкрэтны адпачынак, інваліднасць і г. д.) не занятыя ў эканоміцы. Гэта робіцца для таго, каб стымуляваць людзей афіцыйна працаваць. Уведзеныя і штрафныя санкцыі: калі ўласнік жылля – «дармаед», яму давядзецца плаціць «камуналку» паводле поўных тарыфаў.

Выплаты медыкам у «чырвонай зоне» паменшаць

Каранавірус нікуды не знік і па-ранейшаму лютуе, але Міністэрства аховы здароўя пастанавіла паменшыць некаторыя даплаты медыкам «чырвонай зоны». З 1 жніўня перастае дзейнічаць пункт пра «траціну адпрацаваных гадзінаў і (або) зменаў ва ўмовах інфекцыі» для налічэння надбаўкі ў поўным аб'ёме за ўвесь адпрацаваны час.

Дапусцім, тэрапеўт адпрацаваў 160 гадзінаў (20 працоўых дзён ці зменаў), з іх сем працоўных дзён (змен) дапамагаў пацыентам з COVID-19 1-2 гадзіны на дзень. Надбаўка ў гэтым выпадку налічваецца за сем працоўных дзён (зменаў), а не за ўвесь адпрацаваны час, як было раней.

Новы збор за перасячэнне мяжы

Збор за выезд з Беларусі ўжо ўведзены ў Гомельскай, Гарадзенскай і Берасцейскай абласцях. З 1 жніўня да іх дадасца яшчэ і Віцебская. Так што выехаць з Беларусі бясплатна з 1 жніўня можна будзе толькі з Магілёўскай вобласці, якая мяжуе толькі з Расеяй. Памер збору – адна базавая велічыня (29 рублёў) за аўтамабіль масай не больш за 5 тонаў.

Лік пасажыраў пры гэтым значэння не мае. Паведамляецца, што збор уводзіцца да 1 студзеня 2023 года.

Для некаторых кіроўцаў зробленае выключэнне (напрыклад, для ветэранаў і тых, хто едзе па меддапамогу або на пахаванне сваяка).

Новы набор у войска і рэзерв

Учорашнім выпускнікам, якія нікуды не паступілі, давядзецца прымераць боты і камуфляж. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №277 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве». Ён распаўсюджваецца на мужчынаў, старэйшых за 18 гадоў, якія не маюць права на адтэрміноўку, – іх набяруць на тэрміновую службу ў войску ці ў рэзерве ў жніўні – лістападзе 2021 года. У Мінабароны заяўлялі, што гатовыя ўбачыць у якасці салдатаў блізу 10 тысячаў прызыўнікоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках