19 красавiка 2024, Пятніца, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 жніўня ўводзіцца збор за перасячэнне мяжы ў Віцебскай вобласці

7
З 1 жніўня ўводзіцца збор за перасячэнне мяжы ў Віцебскай вобласці

Як плаціць.

З 1 жніўня ў пунктах пропуску ў Віцебскай вобласці ўводзіцца мясцовы збор за перасячэнне мяжы транспартнымі сродкамі на выезд з краіны, піша abw.by.

У Віцебскай вобласці размешчаныя наступныя пункты пропуску:

– на мяжы з Латвіяй – "Грыгораўшчына", "Урбаны", "Гаўрыліна", "Плюсы" (у Верхнядзвінскім і Браслаўскім раёнах);

– на мяжы з Літвой – "Відзы", "Мальдзевічы", "Лынтупы" (у Браслаўскім і Пастаўскім раёнах).

Стаўка збору за перасячэнне мяжы транспартным сродкам (які мае не менш за чатыры колы, дапушчальная максімальная маса якога не перавышае 5 тонаў, за выключэннем колавых трактароў і самаходных машынаў) незалежна ад колькасці пасажыраў у ім складае адну базавую велічыню (цяпер гэта 29 бел. руб.).

Збор будзе спаганяцца з 1 жніўня 2021 г. да 1 студзеня 2023 года.

Кіроўца, выязджаючы з РБ у пункце пропуску, павінен будзе даць памежніку дакумент, які пацвярджае выплату збору, за выключэннем выпадкаў, калі кіроўца вызвалены ад выплаты збору.

Пастановай Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў вызваленыя ад выплаты збору транспартныя сродкі, на якіх едуць:

– прадстаўнікі дзяржорганаў Рэспублікі Беларусь у мэтах выканання службовых абавязкаў пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў;

– замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя прыбылi ў РБ на запрашэнне дзяржаўных органаў, дзяржаўных арганізацый, пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў;

– замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, для якіх вызначаны бязвізавы парадак уезду ў РБ і выезду з яе ў сувязі з правядзеннем Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", пры наяўнасці арыгінальных або электронных квіткоў на мерапрыемства гэтага фестывалю ў Летнім амфітэатры альбо канцэртнай зале "Віцебск";

– ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаваў пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі РБ, а таксама асобы, якія суправаджаюць інвалідаў;

– замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якія ўязджаюць з дакументамі, што пацвярджаюць ступень цяжару і выяўленасці цяжкасцяў фізічнай актыўнасці і ўдзелу 75–100 адсоткаў, выдадзенымі кампетэнтнымі органамі дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці альбо звычайнага месца жыхарства замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства;

– асобы, якія выязджаюць з РБ для атрымання меддапамогі пры наяўнасці дакументаў (копій дакументаў) прымальнай медыцынскай арганізацыі або Міністэрства аховы здароўя альбо пасля атрымання медыцынскай дапамогі пры наяўнасці дакументаў (копій дакументаў) арганізацыі аховы здароўя РБ, а таксама асобы, якiя iх суправаджаюць;

– замежныя грамадзяне, якія выязджаюць пасля знаходжання ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях РБ, пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў;

– грамадзяне РБ, якія выязджаюць для догляду за чальцамі сям'і і (або) блізкімі сваякамі ў сувязі з іх цяжкай хваробай, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія вяртаюцца да месца сталага пражывання пасля догляду за чальцамі сям'і і (або) блізкімі сваякамі ў сувязі з іх цяжкай хваробай, пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў;

– замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якія выязджаюць з РБ пасля пахавання чальцоў сям'і або блізкіх сваякоў, пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў;

– асобы, якія ажыццяўляюць перавозку гемапаэтычных ствалавых клетак, органаў і (або) тканак чалавека для трансплантацыі;

– асобы, якія выязджаюць з РБ праз пастановы аб дэпартацыі (высылцы), пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў.

Парадак выплаты збору

Збор выплачваецца ў прыбытак абласнога бюджэту Віцебскай вобласці (пры выездзе транспартнага сродку з РБ у пункце пропуску, размешчанага на тэрыторыі Віцебскай вобласці).

Рэквізіты для выплаты збору:

Галоўная ўправа Міністэрства фінансаў РБ у Віцебскай вобласці, разліковы рахунак №BY37 AKBB 3600 3010 0002 0000 0000 у ААТ "АСБ Беларусбанк", г. Менск, БІК банка AKBBBY2X,

УНП 300594330. Код плацяжу ў бюджэт 03110 "Збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь".

Варта ведаць, што ў выпадку выплаты збору ў абласны бюджэт не на месцы размяшчэння пункта пропуску, праз які транспартны сродак перасякае мяжу РБ (напрыклад, у Гарадзенскай, Берасцейскай або Гомельскай абласцях), збор не з'яўляецца выплачаным.

Выплата збору ажыццяўляецца ў беларускіх рублях загадзя да перасячэння мяжы альбо непасрэдна пры перасячэнні мяжы ў пункце пропуску.

Беручы да ўвагі, што ў Віцебскай вобласці не ўсе пункты пропуску аснашчаныя неабходнай інфраструктурай для выплаты збору, рэкамендуецца выплачваць збор да прыбыцця ў пункт пропуску, каб унікнуць праблемаў з ажыццяўленнем плацяжоў, а таксама для скарачэння часу перасячэння мяжы.

Для даведкі. Цяпер у пунктах пропуску "Грыгораўшчына" і "Урбаны" на мяжы з Латвіяй функцыянуюць аддзяленні Беларусбанка. У пункце пропуску "Відзы" на мяжы з Літвой у найбліжэйшы час плануецца ўстаноўка плацежна-даведачнага тэрмінала Беларусбанка.

Асаблівасцю правядзення аплаты праз тэрмінал будзе з'яўляцца выкарыстанне грашовых знакаў РБ альбо банкаўскіх картаў, выдадзеных банкамі-рэзідэнтамі РБ.

Дакумент аб выплаце збору можна прад'явіць у папяровым або электронным выглядзе. Ён павінен змяшчаць наступную інфармацыю: назва арганізацыі і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) плацельніка, сума і дата аплаты, рэгістрацыйны нумар транспартнага сродку, прызначэнне плацяжу.

Выплаціць збор можна ў аддзяленнях РУП "Белпошта" і крэдытна-фінансавых арганізацый (у касе банка, банкамаце, плацежна-даведачным тэрмінале, інфакіёску, інтэрнэт-банкінгу, мабільным банкінгу).

Калі плацеж ажыццяўляецца ў касе банка, плацельніку неабходна паведаміць аб правядзення плацяжу праз сістэму "Разлік" (АРІП).

У сістэме "Разлік" (АРІП) неабходна паслядоўна абраць наступныя ўкладкі: "Адміністрацыйныя працэдуры", "Дзяржмыта", "Зборы / збор за перасячэнне мяжы РБ / Віцебскі аблвыканкам ГФУ / збор за перасячэнне мяжы".

Пры выплаце збору ў электронным выглядзе (з выкарыстаннем аб'ектаў праграмна-тэхнічнай інфраструктуры і сістэмаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання) у пункце пропуску неабходна паказаць карт-чэк, сфармаваны на папяровым носьбіце ці ў электронным выглядзе.

Пры пераліку сумы збору з рахунку арганізацыі або індывідуальнага прадпрымальніка ў пункце пропуску неабходна паказаць дадатковы асобнік плацежнай інструкцыі, асобнік плацежнай інструкцыі, складзеныя на папяровым носьбіце пры ажыццяўленні электронных плацяжоў, з адзнакай банка аб іх выкананні. Пры гэтым у адзнацы банка павінны ўтрымлівацца: дата выканання плацежнай інструкцыі, арыгінальны штамп банка і подпіс адказнага выканаўцы.

Для інфармацыі. У выпадку непрад’яўлення кіроўцам транспартнага сродку, не вызваленага ад выплаты збору, дакумента аб выплаце збору альбо прад’яўлення дакумента аб выплаце збору ў абласны бюджэт вобласці не на месца размяшчэння пункта пропуску, праз які транспартны сродак перасякае дзяржаўную мяжу РБ, гэты транспартны сродак не можа быць прапушчаны праз мяжу РБ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках