24 красавiка 2024, Серада, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура заявіў пра гатоўнасць да дыялогу з апазіцыяй

3
Мадура заявіў пра гатоўнасць да дыялогу з апазіцыяй
НІКАЛАС МАДУРА
ФОТА: REUTERS

Сустрэча можа адбыцца ў жніўні ў Мексіцы пры спрыянні Нарвегіі.

Венесуэльскі ўзурпатар Нікалас Мадура заявіў пра намер пачаць дыялог з палітычнай апазіцыяй у жніўні ў Мексіцы пры спрыянні Нарвегіі і выказаў надзею, што ЗША прымуць гэты працэс, паведамляе «Голас Амерыкі».

У траўні апазіцыя змяніла сваю стратэгію і заявіла пра гатоўнасць вярнуцца да перамоваў аб урэгуляванні палітычнага крызісу ў Венесуэле – краіне, якая ўваходзіць у склад АПЕК.

Пры Мадуру, які прыйшоў да ўлады ў 2013 годзе, у калісьці расквітнелай Венесуэле адбыўся эканамічны калапс.

Апаненты ўнутры краіны, а таксама ЗША і ЕЗ, абвінавачваюць Мадуру ў карупцыі, парушэннях правоў чалавека і фальсіфікацыі ягонага перавыбрання ў 2018 годзе. Ён аспрэчвае гэтыя абвінавачванні.

У чэрвені кіраўнікі дыпламатычных установаў Вашынгтона, Брусэля і Атавы заявілі пра гатоўнасць перагледзець санкцыі ў дачыненні да ўраду Мадуры, калі дыялог з апазіцыяй прывядзе да значнага прагрэсу ў пытанні правядзення вольных і сумленных выбараў.

«Магу сказаць вам, што мы гатовыя адправіцца ў Мексіку, – заявіў Мадура ў інтэрв'ю фінансаванай дзяржавай тэлесеткі Telesur у суботу. – Мы пачалі абмяркоўваць цяжкі, складаны парадак дня».

Венесуэльская апазіцыя на чале з Хуанам Гуайдо вінаваціла Мадуру ў выкарыстанні папярэдніх раўндаў перамоваў, каб атрымаць час перад абліччам дыпламатычнага і санкцыйнага ціску з боку ЗША і іншых. Вашынгтон і некалькі іншых заходніх дэмакратый прызналі Гуайдо законным лідарам краіны.

Апазіцыйныя групы заявілі, што яны гатовыя весці перамовы з урадам Мадуры пра ўмовы правядзення прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў.

Мадура, у сваю чаргу, заявіў, што ён хоча, каб удзельнікі перамоваў сфакусаваліся на скасаванні амерыканскіх санкцый, накіраваных супраць фінансавага і нафтавага сектараў.

Ён дадаў, што ў перамовах будзе ўдзельнічаць «уся апазіцыя», маючы на ўвазе апазіцыйных палітыкаў, якія не прыслухаліся да закліку Гуайдо байкатаваць парламенцкія выбары 2020 года, на якіх лёгка атрымала перамогу ўзначаленая Мадурам Адзіная сацыялістычная партыя Венесуэлы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках