29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ ліквідавала ва Украіне магутную ботаферму

9
СБУ ліквідавала ва Украіне магутную ботаферму
ФОТА: СБУ

Яна працавала на Расею.

Служба бяспекі Украіны паведаміла, што ліквідавала ў Івана-Франкоўскай вобласці магутную ботаферму, якая выконвала задачы заказчыкаў з РФ.

Як паведамляецца, яе арганізатарам быў мясцовы жыхар, які з'яўляецца спецыялістам у інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогіях.

Толькі з пачатку 2021 года ён выкарыстоўваў для рэгістрацыі фэйкавых старонак амаль 12 тысячаў SIM-картаў украінскіх і расейскіх мабільных аператараў.

Заказчыкамі паслуг ботафермы, якая працавала ў асноўным у сацсетках, мэсэнджарах і электронных гаманцах, былі кліенты з РФ, якія выкарыстоўвалі яе магутнасці для накруткі праглядаў і каментароў, а таксама для «маштабных скажэнняў рэальнага становішча».

Падчас ператрусаў аператыўнікі СБУ канфіскавалі SIM-шлюзы, кампутарнае і іншае спецыялізаванае тэлекамунікацыйнае абсталяванне.

Распачатая крымінальная вытворчасць паводле арт. 361 (несанкцыянаванае ўмяшанне ў працу кампутараў) КК Украіны.

Санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках