28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курыльскія выспы зробяць афшорам

13
Курыльскія выспы зробяць афшорам

На астравах скасуюць мыты і ўсе асноўныя падаткі.

У Расеі можа з'явіцца яшчэ адзін унутраны афшор у дадатак да спецыяльных адміністрацыйных раёнаў на выспах Руская і, Кастрычніцкая, створаных для зручнага пераезду ў РФ кампаній, якія трапілі пад санкцыі, піша finanz.ru.

Улады разглядаюць магчымасць скасавання мытных аплат і ўсіх асноўных падаткаў на Курыльскіх выспах, паведаміў у панядзелак падчас візіту на востраў Ітуруп прэм'ер РФ Міхаіл Мішусцін.

З ягоных слоў, падрыхтаваны набор захадаў з'яўляецца «беспрэцэдэнтным».

На астравах, якія ўвайшлі ў Сахалінскую вобласць пасля Другой сусветнай вайны і прыналежнасць якіх дагэтуль аспрэчваецца Японіяй, плануецца стварэнне рэжыму свабоднай мытнай тэрыторыі, каб «у вытворцаў была магчымасць завозіць неабходнае абсталяванне і тавары», паведаміў Мішусцін.

«Акрамя таго падумаем над тым, што вызваліць ад абавязкаў падаткааплатніка практычна ўсе асноўныя тыпы дзейнасці», - сказаў ён, удакладніўшы, што гаворка ідзе аб падатку на прыбытак, ПДВ, падатках на маёмасць, зямлю, транспарт, а таксама захаванні паніжанай стаўкі страхавых унёскаў. Ільготы не закрануць падаткаабкладання «вылаву каштоўных біярэсурсаў», фінансавай дзейнасці, вытворчасці падакцызных тавараў, а таксама падатку на даходы фізічных асоб, ад якога, са слоў Мішусціна, «ніхто нас не вызваліць».

«Гэты набор захадаў беспрэцэдэнтны, - сказаў прэм'ер. - Цяпер я буду раіцца з Уладзімірам Уладзіміравічам пра тое, што мы маглі б тут зрабіць».

Са слоў Мішусціна, спецыяльны рэжым дазволіць «актывізаваць эканамічную дзейнасць» і прыцягнуць замежныя інвестыцыі.

Пры гэтым Мішусцін падкрэсліў, што Курылы «нельга ператвараць у афшор», як гэта было ў 90-я гады, калі «ўнутраныя афшоры ствараліся не дзеля інвестыцый у тэрыторыю, а каб мінімізаваць агрэсіўнае падаткаабкладанне».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках