25 красавiка 2024, Чацвер, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» пракаментавала інцыдэнт з самалётам, што ляцеў у Анталлю

13
«Белавія» пракаментавала інцыдэнт з самалётам, што ляцеў у Анталлю

Пасажырам у найбліжэйшы час будзе прапанаваны запасны самалёт для пералёту.

Авіякампанія «Белавія» пракаментавала інцыдэнт, які адбыўся з самалётам, што ляцеў рэйсам Менск – Анталля. Прычынай экстраннай пасадкі самалёта стала няспраўнасць аднаго з рухавікоў, піша zerkalo.io.

Паводле звестак авіякампаніі, падчас выканання рэйсу В2-9215 з Менска ў Анталлю з 189 пасажырамі і 7 чальцамі экіпажа на борце самалёта Boeing 737-800 спрацавала сігналізацыя аб няспраўнасці аднаго з рухавікоў. У адпаведнасці з інструкцыямі экіпаж прыняў пастанову пра адключэнне рухавіка, зніжэнне да вышыні 8000 футаў і заход на пасадку ў «Дамадзедава».

– У 11.46 борт зрабіў пасадку ў маскоўскім аэрапорце Дамадзедава. Пасажырам будзе прапанаванае харчаванне, запасны самалёт будзе адпраўлены ў найбліжэйшы час для дастаўкі пасажыраў у Анталлю.

Авіякампанія «Белавія» прыносіць прабачэнні пасажырам, якія вылецелі з Менска, а таксама ўсім, хто чакаў вылету ў Анталлі, за вымушаную затрымку і распачне ўсе намаганні для таго, каб даставіць пасажыраў да месца прызначэння ў максімальна кароткі тэрмін.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках