23 красавiка 2024, aўторак, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наколькі небяспечнай была праблема з самалётам «Белавія»

9
Наколькі небяспечнай была праблема з самалётам «Белавія»
ФОТА: ТАСС

(Абноўлена) Адказвае авіяэкспэрт.

«Філін» распытаў авіяцыйнага інжынера па адукацыі аб экстранай пасадцы рэйса Менск-Анталья ў Маскве.

26 ліпеня самалёт «Белавія» падчас палёту над Белгародскай вобласцю падаў сігнал бедства. Падставай для гэтага стала крытычнае раптоўнае падвышэнне тэмпературы алівы ў адным з рухавікоў. Рэйс здзейсніў экстраную пасадку ў аэрапорце Дамадзедава з адключаным рухавічком.

Наколькі высокая была імавернасць трагічнага зыходу пры такіх абставінах?

- Пасадка на адным рухавіку - гэта не штосьці звышстрашнае, - тлумачыць экспэрт на ўмовах ананімнасці. - Важная не колькасць рухавікоў, а магчымасць рэгулявання хуткасці палёту і пасадкі. Адзін штатна працоўны рухавік - для пасадкі дастаткова. Але самалёту патрэбная будзе больш доўгая ўзлётна-пасадачная паласа, чым звычайна (як правіла, у буйных аэрапортах яна маецца, там узлятаюць і садзяцца велізарныя аэробусы, якім таксама патрэбная доўгая паласа).

Даўжэйшая паласа патрэбная, бо ў штатнай сітуацыі на першым этапе тармажэння ідзе тармажэнне рухавіком - уключаецца рэверс (зваротная цяга). І толькі потым ужо ўключаецца звычайны тормаз на колах.

- Крытычнае раптоўнае падвышэнне тэмпературы алівы ў рухавіку з чым можа быць звязанае?

- Прычыны могуць быць розныя. Напрыклад, няякасная аліва з нізкай тэмпературай узгарання. Ці дрэннае паліва з вельмі высокай тэмпературай гарэння, з якой не справілася сістэма астуджэння. Магчыма, быў абраны няправільны рэжым працы рухавіка, што выклікала перагрэў. І вельмі магчымая прычына - сістэма астуджэння дрэнна спрацавала.

- Датчык тэмпературы алівы мог няправільна спрацаваць?

- Вядома. Але датчыкі не так часта хлусяць, для гэтага патрэбна вельмі важкая прычына.

- Рухавік мог праз крытычнае падвышэнне тэмпературы алівы загарэцца або падарвацца?

- Не. Ён проста заклінаваў бы і заглух. Рухавік выбухае не праз тэмпературу алівы.

- А падарвацца рухавічок праз што можа?|

- Рэактыўны рухавік даволі просты ў канструкцыі. Струмень паветра праз кампрэсар трапляе ў камеру згарання, а потым змешваецца з палівам, запальваецца і вылятае ў турбіну, разганяючыся там і штурхаючы рухавік.

Выбух можа быць у камеры згарання, калі, напрыклад, там занадта шмат паліва. Пры траплянні птушкі або ўсякага іншага іншароднага цела ў рухавік. Пры траплянні чагосьці акрамя паліва і паветра, парушаецца склад паліва-паветранай сумесі, іншародныя целы гараць хутчэй і псуюць струмень усялякімі часціцамі тыпу вугольчыкаў, чагосьці незгарэлага, што, у сваю чаргу псуе лапаткі турбіны.

Проста так рухавічок у крэйсерскім палёце не выбухае. Там няма чаму асабліва выбухаць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках