28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары аднаго з менскіх дамоў скардзяцца на нашэсце клапоў

23
Жыхары аднаго з менскіх дамоў скардзяцца на нашэсце клапоў
ФОТА: ADM-VERHOTURY.RU

Але з іх крыніцай зрабіць нічога не могуць.

Жыхары аднаго з пад'ездаў дома №71 па вуліцы Нёманскай у Менску распавядаюць аб праблеме: у кватэрах і на лесвічнай пляцоўцы з'явіліся клапы. Жыхары высветлілі, што крыніцай насякомых з'яўляецца адна з кватэр, але мужчына, які там пражывае, праблему развязваць не хоча, а без ягонай згоды патруціць у ягоным жыллі блашчыц немагчыма, піша zerkalo.io.

- У нас у пад'ездзе рэальна стыхійнае бедства, - эмацыйна распавядае мянчанка Наталля. - Два тыдні таму наш сусед вынес на лесвічную пляцоўку канапу з клапамі, якія, вядома, распаўзліся па сценах і столі, а праз вентыляцыю патрапілі і ў кватэры. У красавіку гэтага года я ўжо труціла блашчыц у сябе дома, але тады я не ведала, адкуль яны ўзяліся. А пасля гісторыі з канапай усё стала на свае месцы. Пры гэтым канапа стаяла нейкі час у пад'ездзе. Суседзі звярталіся ў ЖЭС. І толькі пасля настойлівых просьбаў мэблю вынеслі на сметнік.

Са слоў жанчыны, блашчыцы за той час, пакуль канапа знаходзіўся на лесвічнай клетцы, паспелі «засяліцца» і ў кватэры.

- Я, калі выявіла ў сябе насякомых, зноў выклікала спецыялістаў. Але на час іх працы трэба было з'ехаць з кватэры, бо ўсё апрацоўваецца моцнай хіміяй. У гэты раз у дачкі пачалася алергічная рэакцыя. Давялося набываць антыгістамінныя прэпараты, бо дзіця пакрылася сыпам, яму было цяжка дыхаць. Праблема яшчэ ў тым, што апрацоўкі выстарчае на 8 тыдняў, а потым трэба яе паўтараць. Атрымліваецца, што кожныя два месяцы трэба плаціць грошы спецыялістам, з'язджаць з дому, прымаць лекі, проста таму, што ў кагосьці дома блашчыцы і для яго гэта не праблема. Нейкія пасткі і падручныя сродкі на блашчыц не дзейнічаюць. Мая суседка, напрыклад, працірае воцатам дзверы і парог, але ўсё гэта слаба дапамагае. Ліквідаваць вентыляцыю, вядома, нельга. Мужчына, у якога ў кватэры крыніца насякомых, вядзе асацыяльны лад жыцця, ходзіць па сметніках, збірае бутэлькі, выпівае. Мае запазычанасць па камунальных выплатах. Рабіць штосьці з клапамі і неяк развязваць праблему ён не хоча. Мы гатовыя з суседзямі сабрацца грашыма і ўсё ў яго апрацаваць, але ён проста адмаўляецца, - распавядае Наталля.

Жыхары падалі заяўку ў службу 115, тэлефанавалі і пісалі ў мясцовы ЖЭС.

- Мы пакінулі заяўку ў мінулую пятніцу. Сёння, 26 ліпеня, з ЖЭСа нам патэлефанавалі і сказалі, што паводле заканадаўства яны не могуць без згоды жыхара праводзіць у ягонай кватэры апрацоўку. ЖЭС можа правесці з ім гутарку. Але мужчына паводзіць сябе не вельмі адэкватна. Я пакінула ў пад'ездзе аб'яву аб клапах, дык ён сарваў паперу і пачаў крычаць, што нічога ў яго няма, - кажа Наталля.

У цэнтры дэзінфекцыі і стэрылізацыі Менскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі распавялі, што іх спецыялісты могуць уваходзіць у кватэру, калі жыхар супраць апрацоўкі свайго жылля, толькі з супрацоўнікамі міліцыі і калі ёсць адпаведная пастанова. Напрыклад, суда. Жыхары ж могуць калектыўна звярнуцца ў свой ЖЭС, каб тыя накіравалі заяўку ў цэнтр, і тады спецыялісты апрацуюць і кватэры, і пад'езд бясплатна. Але спецыялісты кажуць, што ўсё гэта часовыя захады: неабходна апрацаваць тое месца, якое з'яўляецца крыніцай праблемы.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках