25 красавiка 2024, Чацвер, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі камбінацыю COVID-вакцын, якая дае высокі ўзровень антыцелаў

2
Навукоўцы знайшлі камбінацыю COVID-вакцын, якая дае высокі ўзровень антыцелаў

У эксперыменце ўдзельнічалі амаль 500 медработнікаў.

Навукоўцы ўсё яшчэ даследуюць камбінацыі вакцын ад каранавіруса. Яны выявілі прэпараты, пры змешванні якіх узровень антыцелаў падвышаецца ў шэсць разоў, піша «УНІАН» са спасылкай на Reuters.

Даследнікі з Паўднёвай Карэі высветлілі, што пры камбінацыі вакцын AstraZeneca і Pfizer можна дасягнуць высокага ўзроўню антыцелаў у арганізме. Пры гэтым спачатку трэба прайсці імунізацыю прэпаратам AstraZeneca, а потым - Pfizer.

У эксперыменце ўзялі ўдзел амаль 500 медработнікаў, з якіх 100 атрымалі змешаныя дозы, 200 - дзве дозы Pfizer, а астатнія - вакцыну AstraZeneca.

Пасля вакцынацыі правялі даследаванне ўзроўню антыцелаў, згодна з якім у тых, хто атрымаў камбінацыю вакцын, узровень засцеражэння ад COVID-19 выявіўся вышэйшым.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках