20 красавiка 2024, Субота, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры матывацыі для страйку

1
Тры матывацыі для страйку
Фота: ТАСС

Пераможам лукашэнкаўскі рэжым агульнанацыянальнай забастоўкай!

Падпісант тэлеграм-канала «Баста» падзяліўся сваімі ідэямі матывацыі для агульнанацыянальнай стачкі:

- Першая матывацыя: беларусы ўжо цяпер зарабляюць мінімум па 1000 даляраў. Толькі ў нас рэжым кожны месяц крадзе на сваё салодкае жыццё і яго ахову 600-700 даляраў. У кожнага працаўніка крадуць гэтую суму і даюць падачку 300-400$. Памнажаем на год гэтую скрадзеную суму і атрымліваем 8000 даляраў, а гэта новенькае «Рэно» з салона. Калі мы ўсе да восені далучымся да стачкі і прыбяром рэжым, ужо да новага года мы будзем стабільна атрымліваць 1000$, бо іх не будзе каму ў нас красці.

Другая матывацыя: у каго ёсць крэдыт, ён баіцца яго не выплаціць, і таму баіцца страйкаваць. Усім страйкоўцам будуць нададзеныя крэдытныя вакацыі тэрмінам на адзін год. Плюс усім, хто ўзяў удзел у агульнанацыянальным страйку, будзе за два месяцы кампенсаваная камунальная плата.

Трэцяя матывацыя: кожнае імя ўсіх, хто далучыцца да страйку, будзе ўпісанае ў Народным мемарыяле пашаны «Баста герой», які будзе адразу ўзведзены пасля перамогі над рэжымам на галоўнай плошчы Менска. Усе, хто баставаў, пакажуць свае імёны на гэтым мемарыяле сваім дзецям і ўнукам. Скажуць, гледзячы ім у вочы, што гэта яны перамаглі гэты рэжым лукі, дзякуючы агульнанацыянальнаму страйку.

Сябры, гэтыя тры матывацыйныя крокі рэальна рэалізаваць пасля перамогі: мемарыял Пашаны, заробак 1000$, крэдытныя канікулы на год. Справа за малым - перамагчы фашысцкі рэжым агульнанацыянальнай забастоўкай!»

А што вы думаеце з гэтай нагоды? Дзяліцеся сваімі ідэямі і гісторыямі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках