25 красавiка 2024, Чацвер, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вугляродны падатак ЕЗ на тавары з РФ можа скласці 1,1 мільярд еўраў на год

1
Вугляродны падатак ЕЗ на тавары з РФ можа скласці 1,1 мільярд еўраў на год
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Больш за ўсё давядзецца заплаціць за пастаўкі жалеза, сталі і азотных угнаенняў.

Расейскія пастаўшчыкі жалеза, сталі, алюмінію і ўгнаенняў могуць выплачваць Еўразвязу да 1,1 мільярда еўраў на год пасля таго, як напоўніцу пачне дзейнічаць механізм памежнага вугляроднага карэктавання імпарту ў ЕЗ (Carbon Border Adjustment Mechanism, CBAM). Гэта вынікае з разлікаў, завераных Мінэканамразвіцця РФ, піша dw.com.

Паводле пададзеных звестак, новы вугляродны збор ЕЗ можа закрануць расейскія пастаўкі на суму блізу сямі мільярдаў еўраў. Пры гэтым больш за ўсё давядзецца плаціць за ўвоз жалеза і сталі з Расеі - 655 млн еўраў, а таксама азотных угнаенняў - 398 млн еўраў.

Вугляродны падатак ЕЗ

У сярэдзіне ліпеня Еўракамісія прадставіла праграму абароны клімату «Зялёны курс» (Green Deal), у рамках якой прадугледжваецца з 2023 года ўвесці ў дзеянне CBAM - вугляродны збор або вугляродны падатак ЕЗ, як яго сталі называць у Расеі.

Мэта праграмы - дамагчыся поўнай кліматычнай нейтральнасці да 2050 года, гэта значыць, эканамічнай дзейнасці з нулявымі выкідамі парніковых газаў. Тым самым Еўропа спадзяецца затармазіць пацяпленне на планеце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках