20 красавiка 2024, Субота, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Петрыкаўскім раёне гараць тарфянікі

У Петрыкаўскім раёне гараць тарфянікі
ФОТА: МНС

Плошча пажару - больш за сто футбольных палёў.

Тарфяной пажар разгарэўся недалёка ад вёскі Бобрыка ў Петрыкаўскім раёне, паведамляе zerkalo.io са спасылкай на МНС.

Плошча пажару складае 85 гектараў - гэта прыкладна 120 футбольных палёў. Слуп дыму бачны практычна з кожнага пункта раёна. У ліквідацыі ўзгарання ўдзельнічаюць ратавальнікі, леснікі, працаўнікі сельгасарганізацый.

У МНС адзначаюць, што тушэнне ўскладняецца недахопам вады, гарачым надвор'ем, моцнымі парывамі ветру, які спрыяе хуткаму распаўсюджванню агню.

- Сярод нашых галоўных і першарадных задач - гэта не дапусціць распаўсюджвання гарэння на найбліжэйшы населены пункт Бобрык і на астатнія часткі сельскагаспадарчага поля, - адзначыў намеснік начальніка Гомельскай абласной управы МНС Уладзімір Клабук.

Для кантролю распаўсюджвання агню арганізаваны аблёт месцаў узгарання верталётам МІ-2. Эвакуацыя жыхароў найбліжэйшых населеных пунктаў не патрабуецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках