24 красавiка 2024, Серада, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ спрабавала перашкодзіць працы еўрапейскага спадарожніка

10
РФ спрабавала перашкодзіць працы еўрапейскага спадарожніка
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Апублікаваныя звесткі.

У раёне Растоўскай вобласці РФ зазнаў напады сродкаў РЭБ еўрапейскі спадарожнік Sentinel-1, які займаецца радыёлакацыйнай фіксацыяй. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Defense Blog, піша sprotyv.info.

Падчас праходжання над расейскай тэрыторыяй было зафіксаванае некалькі ўсплёскаў перашкод на частаце блізу 5 Ггц.

Першы такі выпадак быў зафіксаваны 4 чэрвеня, а затым яшчэ тройчы - 10, 16 і 22 ліпеня. Апошні ўсплёск быў наймацнейшым за ўвесь час сачэння, а таксама мае ўнікальны характар.

У выданні мяркуюць, што Расея такім чынам магла выпрабоўваць сістэму радыёэлектроннай барацьбы новага тыпу. Спадарожнік зафіксаваў перашкоды адразу ў абедзвюх палярызацыях, чаго яшчэ ні разу не было.

На фота бачныя сігналы, як піша блогер у Twitter «Putin is a Virus» (спецыялізуецца на OSINT - выведка на аснове адкрытых звестак), ад розных вайсковых прыбораў.

У Растоўскай вобласці іх было шмат у 2016 годзе. Але тут - нешта зусім іншае, чаго раней яшчэ не назіралі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках