25 красавiка 2024, Чацвер, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцём Шапараў: Трэба спыніць усе прадпрыемствы краіны

3
Арцём Шапараў: Трэба спыніць усе прадпрыемствы краіны
АРЦЁМ ШАПАРАЎ

Наша задача - страйк.

Заснавальнік «Рэальнай Беларусі» Арцём Шапараў даў сваё першае вялікае інтэрв'ю СМІ. Папулярны блогер сярод іншага расказаў Studio Х97 пра тое, як беларусы могуць перамагчы дыктатарскі рэжым Лукашэнкі:

- Важна пазначацца, каб беларусы бачылі, што мы не згодныя з гэтым рэжымам і мы не схаваліся зноў, як дыктатар кажа, пад плінтус. Мы тут. І трэба гэта рабіць увесь час. Яны нас спрабуюць пераканаць у тым, што нас меншасць. Пры тым, што нас пераважная большасць. Яны спрабуюць пераканаць нас, што мы нейкія маргіналы, што мы нейкія бандыты, тэрарысты, хоць мы нікога не забіваем, нікога не катавалі, нікога не гвалтуем - гэтым займаецца незаконная ўлада. Але яны прымудраюцца пад гэты фон казаць пра тое, што «мы за мір ва ўсім свеце», прытым б'юць жанчыну дубінкай і крычаць: «Мы за мірную Беларусь». Гэта крывадушнікі.

Таму наша задача - страйк! Спыніць усе прадпрыемствы краіны, каб дыктатар не атрымаў ні капейкі грошай ад беларускага народа. Санкцыі! Таму што ён, у прынцыпе, не мае права ні з кім гандляваць, бо незаконны прэзідэнт гэтай краіны. Ён крывадушнік і чалавек, які захапіў уладу. Ён не мае права прадаваць ні наш лес, ні прыродныя рэсурсы, ні з кім кантактаваць.

Нашы дыяспары павінны даносіць да сваіх краін, у якіх яны жывуць, уладам, што гэта бандыт, тэрарыст і ім супрацоўнічаць нельга. Таму што вы спансуеце збіццё і згвалтаванні простых людзей.

Нашы дзеянні простыя: санкцыі, забастоўкі і пратэсты, наколькі гэта магчыма цяпер.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках