24 красавiка 2024, Серада, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскрытая будова прылады спадарожнікавага інтэрнэту Ілана Маска

13
Раскрытая будова прылады спадарожнікавага інтэрнэту Ілана Маска

Спадарожнікавая талерка Starlink выкарыстоўвае працэсар ад бюджэтных смартфонаў.

Пра гэта паведамляе выданне Wccftech.

Журналісты спасылаюцца на даследаванне бельгійскіх навукоўцаў, якія вывучылі ўнутраную будову адной з талерак спадарожнікавага інтэрнэту Ілана Маска. Між іншым, спецыялісты высветлілі, што спадарожнікавы тэрмінал працуе пад кіраваннем працэсара Arm Cortex A53. Гэта бюджэтны чып, які выкарыстоўваюць у вытворчасці недарагіх тэлефонаў. Таксама працэсар звяртаецца да модуля памяці eMMC, на які загружаюцца абнаўленні і іншыя звесткі.

Аўтары справаздачы раскрылі інфармацыю пра тое, што Cortex A53 складаецца з чатырох ядраў, якія працуюць парна. Два з іх спажываюць большую колькасць энэргіі і разлічаны на выкарыстанне ў высокапрадукцыйных працэсах. Да другой пары сістэма звяртаецца ў працэсах з нізкім энергаспажываннем.

Таксама ў талерцы Starlink усталяваны невялікі чып, які адказвае за бяспеку абсталявання. Ён змяшчае код, неабходны для біяметрычнай праверкі. Напрыклад, падобны працэсар можна сустрэць у смартфонах Apple.

У чэрвені кіраўнік SpaceX Ілан Маск заявіў, што праз тэхнічныя складанасці тэрміналаў Starlink не зарабляе на продажы спадарожнікавых талерак. Маск распавёў, што інжынеры кампаніі працуюць над другой версіяй тэрмінала, якая дазволіць удвая скараціць выдаткі кампаніі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках