29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 жніўня ў Беларусі перагледзяць кошты цыгарэт

3
З 1 жніўня ў Беларусі перагледзяць кошты цыгарэт
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: BELMARKET.BY

Адны патаннеюць на 20 капеек, іншыя падаражэюць на 15.

У Беларусі з 1 жніўня падымуць цэны на некаторыя маркі цыгарэт. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства падаткаў і збораў. Павышэнне кошту складзе ў межах 5-20 капеек у залежнасці ад марак цыгарэт. Пры гэтым некаторыя патаннеюць.

Кошты падымуць вытворцы Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» і «Тытунь-інвест». Да прыкладу, цыгарэты Прэм'ер, Прэм'ер 7 гарадзенскай фабрыкі падаражэюць на 13 капеек (да 1,53 рубля), NZ 8, NZ 10 - на 15 капеек (да 1,7 рубля), MINSK CITY MS, MINSK CAPITAL MS - на 20 капеек (да 1,45 рубля), NZ 4 - на 30 капеек (да 1,7 рубля). Цыгарэты Matrix BLUE стануць даражэйшымі на 5 капеек і будуць каштаваць 1,45 рубля, а NZ GOLD COMPACT TF, мяркуючы з інфармацыі на сайце МПЗ, патаннеюць на 5 капеек - да 1,5 рубля.

«Тытунь-інвест» гатовы падвысіць на 20 капеек цэны на цыгарэты маркі MAC - да 2,75 рубля, а на, а Richmond Compact Blue, Richmond Compact Purple - на 15 капеек (да 2,6 рубля). Пры гэтым цыгарэты Карона, Карона блакітная патаннеюць, як паведамляе МПЗ, на 10 капеек - да 1,43 рубля, Карона слім 100, Карона блакітная слім 100 стануць танней на 5 капеек (1,4 рубля). Патаннеюць і некаторыя іншыя цыгарэты «Тытунь-інвест».

«Інтэр Табака» падыме на 6 капеек кошт цыгарэт BOND STREET PREMIUM SPECIAL, BOND STREET BLUE SELECTION - да 2,56 рубля.

Імпарцёр «Беларусьгандаль», мяркуючы з інфармацыі на сайце МПЗ, не плануе павышаць цэны з 1 жніўня.

Паглядзець поўны спіс цыгарэт, якія падаражэюць, можна на сайце МПЗ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках