20 красавiка 2024, Субота, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль 13 тысяч ІП спынілі дзейнасць у першым паўгоддзі

Амаль 13 тысяч ІП спынілі дзейнасць у першым паўгоддзі

Найбольшая колькасць юрыдычных асоб знаходзілася ў Менску.

У першай палове 2021 года ў Беларусі было зарэгістравана 4688 юрыдычных асоб і 17 032 індывідуальныя прадпрымальнікі. Ліквідавана 4383 юрыдычныя асобы, спыніў дзейнасць 12 861 індывідуальны прадпрымальнік, вынікае са звестак афіцыйнай статыстыкі, піша naviny.online.

Паводле звестак Белстата, на 1 ліпеня ў краіне працавала 142,7 тысячы юрыдычных асоб і 274,3 тысячы ІП. Колькасць юрыдычных асоб у параўнанні з такой жа леташняй датай зменшылася на 0,4%, ІП - павялічылася на 3,2%. З пачатку 2021 году колькасць юрыдычных асоб знізілася на 0,4%, ІП - вырасла на 1,3%.

Найбольшая колькасць юрыдычных асоб знаходзілася ў Менску - 51 979 (за 12 месяцаў іх колькасць знізілася на 0,3%; з пачатку года - на 0,4%). У Менскай вобласці іх было 25 790 (-0,4%; -0,5%), у Берасцейскай - 14 586 (-0,2%; + 0,05%), Гомельскай - 13 917 (-0,5% ; -0,1%), Віцебскай - 13 080 (-0,4%; -0,5%), Магілёўскай - 11 841 (-1%; -0,8%), Гарадзенскай - 11 486 (-0, 4%; -0,4%).

Найбольшая колькасць ІП таксама працавала ў сталіцы - 83 506 (за год іх колькасць павялічылася на 2,5%; з пачатку года - на 0,5%). У Менскай вобласці налічвалася 45 847 ІП (+ 4,6%; + 1,9%), у Берасцейскай - 36 198 (+ 2,9%; + 1,3%), Гомельскай - 30 526 (+ 3,3% ; + 1,3%), Гарадзенскай - 28 240 (+ 4,7%; 2,7%), Магілёўскай - 26 094 (+ 2,4%; + 0,4%), Віцебскай - 23 911 (+ 2,9%; 1,5%).

Удзельная вага арганізацый дзяржаўнай і з доляй дзяржавы формаў уласнасці склала 12,3% агульнай колькасці дзейных арганізацый і ў параўнанні з паказчыкам гадавой даўнасці зменшылася на 0,1 адсоткавага пункта.

З 142,7 тысячы арганізацый у сферы вытворчасці працавалі 31,7 тысячы (22,2% агульнай колькасці), у сферы паслуг - 111 тысяч (77,8%).

У 2020 годзе было зарэгістравана 9222 юрыдычныя асобы і 30 936 індывідуальных прадпрымальнікаў. Ліквідавана 9052 юрыдычныя асобы, спынілі дзейнасць 24 315 ІП.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках