20 красавiка 2024, Субота, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Драздах за $ 7999 на месяц здаецца вельмі незвычайны катэдж

50
У Драздах за $ 7999 на месяц здаецца вельмі незвычайны катэдж

Падобна на начны клуб.

У базе дамоў і кватэраў Onliner з'явіўся вельмі незвычайны аб'ект, які здаюць у арэнду. Гэта маёнтак на вуліцы Ціхай у Драздах, за які просяць $ 7999 на месяц паводле курсу. Інтэр'ер гэтага нясціплага дома ўражвае.

Згодна з аб'явай, на першым паверсе размяшчаецца вялікая кухня-сталоўня з выхадам на тэрасу, гасцёўня з камінам, кабінет і спа-зона з басейнам і саўнай, гасцявы санвузел. На другім паверсе – тры спальныя пакоі, два санвузлы і прасторны ванны пакой. На цокальным узроўні – дыска-пакой, мыйня, камора, санвузел і тэхнічныя памяшканні.

«Уся мэбля і сантэхніка італьянскай вытворчасці прэміум сегменту, кухонная тэхніка Smeg, саўна арыгінальная Klafs. Усе камунікацыі, якія знаходзяцца ў доме, цэнтральныя, газавы кацёл Vaillant, усталяваная сістэма фільтрацыі і памякчэння вады, высакахуткасны інтэрнэт, відэаназіранне, сігналізацыя, вялікі гараж. Тэрыторыя вакол дома выбрукаваная натуральным каменем, выкананы ландшафтны дызайн. Гэты дом размясціўся ў эксклюзіўным месцы, у крокавай даступнасці ад вадасховішча і лесапарку "Дразды". Побач ТРЦ "Арэна-Сіці", SPA Riviera, кінатэатр Silverscreen, мноства кавярняў і рэстаранаў, дзіцячы сад, школы, гімназіі, веладарожкі, розныя спартовыя збудаванні, медыцынскія цэнтры», – пішуць складальнікі аб'явы.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках