25 красавiка 2024, Чацвер, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння – Дзень Незалежнасці Беларусі

20
Сёння – Дзень Незалежнасці Беларусі

27 ліпеня Вярхоўны Савет прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.

27 ліпеня 1990 года, Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэты дакумент стаў першым афіцыйным крокам да аднаўлення незалежнасці нашай краіны.

Дэкларацыя абвясціла «поўны дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх адносінах».

Праз год, 25 жніўня 1991 года, дакумент атрымаў статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю 1978 года.

Афіцыйныя ўлады скасавалі свята пасля «рэферэндуму» 1996 года, на якім Лукашэнка атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы. Дзень незалежнасці пачалі адзначаць у гадавіну вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня. Дэмакратычная грамадскасць, як і раней, адзначае Дзень незалежнасці менавіта 27 ліпеня.

Са святам, сябры!

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках