29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркаванне: Лукашэнка паўтарае ход думак куміра ў 1945 годзе

12
Меркаванне: Лукашэнка паўтарае ход думак куміра ў 1945 годзе
ФОТА: ТАСС

Лёс будзе такі самы.

На тыдні хунта плануе дзве сустрэчы з кіраўніцтвам Курчатаўскага інстытута. Спачатку – верхавод, потым – Галоўчанка. Тэма сустрэчы – перапрацоўка ядзерных адкідаў. Праўда, пірат ужо прагаворваецца, што ядзерныя адкіды – каштоўны прадукт. Мы, вядома, не адмыслоўцы, але думаем, што нехта нашаму сіняпальцаму падказаў, што з адкідаў можна змайстраваць ядзерную зброю, хай нават брудную, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Раней на «цывільных» рэактарах выпрацоўвалі плутоній, цяпер – наадварот, утылізуюць. У любым выпадку ход думак як у куміра ў 1945 годзе – трэба вундарвафэ. Праўда, і лёс будзе такі самы ў выніку. На сметніку гісторыі.

Акрамя таго, на заўтрашняй сустрэчы з верхаводам будзе закранутая і тэма стабільнасці працы АЭС, якая некалькі тыдняў таму чарговы раз была «планава» адключаная. Прагноз Ніка – будзе ўсё валіць на расейцаў. Ну, а хто яшчэ можа быць вінаваты ў бедах самазванца? Зрэшты, гэта правільна – трымаць гарэзлівыя сінія пальцы падалей ад чырвонай кнопкі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках