25 красавiка 2024, Чацвер, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расея замовіла інфармацыйную атаку на вакцыну Pfizer

19
СМІ: Расея замовіла інфармацыйную атаку на вакцыну Pfizer

Францыя і Нямеччына ўжо пачалі расследаванне.

Агенцтва Fazze прапаноўвала за грошы замежным YouTube-блогерам распаўсюджваць фэйкі пра тое, што амерыканская вакцына ад каранавірусу Pfizer вельмі небяспечная для здароўя. Пра гэта паведамляе «Бі-Бі-Сі».

Паводле звестак «Бі-Бі-Сі», Fazze – гэта падраздзяленне расейска-брытанскай кампаніі AdNow, якая займаецца лічбавым маркетынгам. Журналісты спрабавалі звязацца з кіраўнікамі AdNow, аднак пагаварыць яны здолелі толькі з дырэктарам брытанскага аддзела фірмы Эван Толадэем, які паведаміў, што ён не мае ніякага дачынення да дзейнасці Fazze.

Паводле словаў Толадэя, Fazze – супольнае прадпрыемства ягонага расейскага таварыша Станіслава Фясенкі і яшчэ аднаго чалавека, якога Толадэй не ведае. Брытанец таксама заявіў, што AdNow спыніць сваю дзейнасць у Брытаніі акурат у сувязі з інфармацыяй, што частка кампаніі магла займацца распаўсюджваннем фэйкаў пра вакцыны. З Фясенкам журналісты брытанскіх СМІ звязацца не здолелі.

Сярод тых, хто атрымаў паведамленне ад Fazze з прапановай аб рэкламных інтэграцыях, быў Мірка Дрочман – нямецкі журналіст і YouTube-блогер з 1,5 мільёнамі падпісчыкаў. Прапанова, якую зрабіла Дрочману маркетынгавае агенцтва Fazze, прыкметна адрознівалася ад астатніх: агенцтва хацела, каб блогер расказаў пра тое, што смяротнасць ад вакцыны Pfizer у тры разы вышэйшая, чым ад брытанскай AstraZeneca. Тым не менш Дрочман стаў не адзіным блогерам, якому паступіла падобная прапанова. Французскі відэаблогер Леа Грасэ таксама расказваў, што Fazze хацела заплаціць яму за распаўсюд фэйкаў пра Pfizer.

Аднак, як адзначае брытанскі СМІ, Fazze даваў блогерам для распаўсюду «маніпуляцыйную» статыстыку пра наступствы прышчэпкі. Так, напрыклад, лічбы абвяшчалі, што сярод прышчэпленых Pfizer была вялікая колькасць смерцяў. Аднак не ўлічваліся прычыны смерці – тыя, хто вакцынаваўся, маглі, напрыклад, загінуць у аўтакатастрофе. Адпаведна, з гэтых лічбаў не вынікае, што менавіта вакцына была прычынай смерці чалавека.

Акрамя таго, Fazze настойвала на тым, што інфармацыю пра смяротнае ўздзеянні Pfizer яны атрымалі ў выніку выцечкі інфармацыі з Еўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў (ЕМА). Паводле дамовы, блогеры павінны былі захоўваць гэта ўпотай ад сваёй аўдыторыі.

Францыя і Нямеччына ўжо пачалі расследаванне паводле факту дзейнасці Fazze. Тым не менш, як адзначаюць журналісты, асоба заказчыка дэзынфармацыйнай кампаніі аб Pfizer да гэтага часу застаецца загадкай.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках